Трамп назваў кандыдатуру на пасаду пасла ЗША ў Беларусі

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкДжулі Фішар, архіўнае фота
Джулі Фішар, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З 2008 года дыппрадстаўніцтва дзвюх краін узначальваюць часовыя павераныя ў справах, абмеркаванне тэмы абмену пасламі актывізавалася за апошні год.

МІНСК, 21 кра - Sputnik. Амерыканскі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб тым, што мае намер вылучыць кандыдатуру памочніка намесніка Дзяржсакратара Джулі Фішар на пасаду пасла ў Беларусі, пра гэта паведаміла прэс-служба Белага дома.

Будынак МЗС Беларусі - Sputnik Беларусь
Намеснік кіраўніка МЗС: логіка пашырэння кантактаў з ЗША ва ўрон Расіі памылковая

У ЗША кандыдатаў на пасаду паслоў вылучае прэзідэнт. Наступным этапам павінна стаць адабрэнне Сенатам Кангрэса ЗША. Калі кангрэсмены пагодзяцца з прапановай кіраўніка дзяржавы, Фішар стане першым амбасадарам ЗША ў рэспубліцы з 2008 года.

Нагадаем, што двухбаковыя адносіны паміж краінамі абвастрыліся ў 2008 годзе. Пасля пашырэння санкцый у дачыненні да Беларусі з Вашынгтона быў адкліканы беларускі пасол Міхаіл Хвастоў. Амерыканскі пасол Карэн Сцюарт таксама была вымушаная ў адказ пакінуць Мінск. З таго часу пасольствы узначальвалі часовыя павераныя ў справах.

Пасля таго, як у 2015 годзе большасць абмежаванняў у дачыненні да Беларусі былі замарожаныя Белым домам, пачалося паступовае наладжванне адносін. Апошнія некалькі гадоў ішла гаворка аб магчымым вяртанні паслоў.

Кандыдатура Фішар не стала нечаканай. Пра тое, што Вашынгтон мае намер прызначыць новага пасла ў Мінск у самы бліжэйшы час, паведаміў кіраўнік Дзярждэпартамента Майкл Пампеа падчас сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якая прайшла ў лютым гэтага года ў беларускай сталіцы. Тады ж стала вядома, што дыппрадстаўніцтва можа ўзначаліць Джулі Фішар.
У цяперашні час Фішар працуе ў бюро дзярждэпартамэнту па справах Еўропы і Еўразіі. Раней яна працавала намеснікам пастаяннага прадстаўніка ЗША пры НАТА, была часовым павераным у справах амбасады ЗША ў Расіі. Таксама ў яе ёсць досвед працы ў амерыканскіх пасольствах у Тбілісі і Кіеве. Акрамя англійскай, яна размаўляе на рускай, грузінскай і французскай мовах.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0