У Беларусь можа прыехаць яшчэ адна місія СААЗ

© Sputnik / Виктор ТолочкоУладзімір Каранік на брыфінгу СААЗ
Уладзімір Каранік на брыфінгу СААЗ - Sputnik Беларусь
Па словах міністра аховы здароўя Беларусі, сітуацыя з захворваннем на СOVID-19 у Віцебску стабілізавалася, у астатніх рэгіёнах рост выяўленых хворых ідзе ў рамках прагназуемых лічбаў.

МІНСК, 22 кра - Sputnik. Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік не выключыў, што краіну можа наведаць яшчэ адна місія СААЗ - "па меры развіцця сітуацыі, калі будзе патрэба". У цяперашні час Міністэрства аховы здароўя падтрымлівае пастаянныя кантакты з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

Эмблема СААЗ, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Адмена мерапрыемстваў і дыстанцыйнае навучанне: што СААЗ рэкамендуе Беларусі

Місія СААЗ працавала ў Беларусі ў першай дэкадзе красавіка. Па выніках працы ў краіне была выпушчана справаздача, у якой СААЗ сярод іншага рэкамендавала беларускім уладам абмежаваць масавыя мерапрыемствы і ўвесці дыстанцыйнае навучанне ў ВНУ і школах.

Паводле слоў прэзідэнта Беларусі, эксперты СААЗ рэкамендавалі таксама абвясціць каранцін. Раней кіраўнік дзяржавы неаднаразова выказваўся супраць прыняцця жорсткіх мер па барацьбе з каронавірусам, аднак падкрэсліваў: у выпадку неабходнасці яны будуць прынятыя.

"Цяпер мы ўвесь час знаходзімся на сувязі. Нейкіх непаразуменняў і праблем з СААЗ у нас няма", - цытуе Каранік агенцтва БелТА.

Міністр зноў пацвердзіў журналістам, што сітуацыю з захворваннем СOVID-19 у Віцебску ўдалося стабілізаваць.

"Па Віцебску тэндэнцыя пацвярджаецца. Па астатніх рэгіёнах рост ідзе ў рамках прагназуемых лікаў", - сказаў журналістам Каранік.

Паводле яго слоў, рэсурсныя магчымасці сістэмы аховы здароўя на дадзены момант дазваляюць забяспечыць даступную і якасную медыцынскую дапамогу ўсім, хто мае ў гэтым патрэбу.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі