Еўрадэпутаты гатовыя наведаць Мінск пасля завяршэння пандэміі COVID-19

© Sputnik / Виктор ТолочкоВід з Верхняга горада на Ракаўскае прадмесце
Від з Верхняга горада на Ракаўскае прадмесце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік парламенцкай камісіі адзначыў важнасць пошукаў цікавых інвестыцыйных праектаў, у рамках якіх можна было адкрываць новыя прадпрыемствы ў рэгіёнах Беларусі.

МІНСК, 23 кра - Sputnik. Беларускія дэпутаты зацвердзілі парадак зносін з замежнымі калегамі ў рэжыме анлайн падчас пандэміі.

Палац Незалежнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь
Лукашэнка сабраў чыноўнікаў, каб абмеркаваць пытанні "на злобу дня"

Дадзенае рашэнне было прынята ў чацвер на пасяджэнні Камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

"Мы зацвердзілі парадак правядзення дыстанцыйных сустрэч і перамоваў у рэжыме online з парламентарыямі замежных дзяржаў і прадстаўнікамі міжнародных парламенцкіх арганізацый", - паведаміў намеснік старшыні профільнай камісіі Алег Гайдукевіч.

"Пандэмія рана ці позна скончыцца. І ўжо цяпер ідзе актыўная работа па падрыхтоўцы розных сустрэч на міжнародным узроўні", - адзначыў дэпутат.

Паводле яго слоў, ужо пацвердзілі жаданне актыўна развіваць адносіны і наведаць Мінск шэраг дэпутатаў Еўрапарламента, а таксама парламентаў Аўстрыі, Германіі, Італіі.

Сёння на пасяджэнні камісіі былі разгледжаны перспектывы міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва ва ўмовах фарміравання шматпалярнага свету для развіцця Беларусі. Як адзначыў кіраўнік камісіі Андрэй Савіных, для беларускіх дэпутатаў таксама важна ўзаемадзеянне няўрадавымі арганізацыямі, якія актыўна працуюць у сферы аховы навакольнага асяроддзя, гендэрнай роўнасці.

Акрамя гэтага, Савіных адзначыў важнасць пошукаў цікавых інвестыцыйных праектаў, у рамках якіх можна было адкрываць новыя прадпрыемствы ў рэгіёнах Беларусі.

Стужка навiн
0