Прэзідэнт Беларусі расказаў, што атрымаў ліст ад СААЗ з падзякай

© Sputnik / Алексей Витвицкий / Перайсці ў медыябанкЭмблема СААЗ, архіўнае фота
Эмблема СААЗ, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Місія Сусветнай арганізацыі аховы здароўя вывучыла меры, што прымаюцца беларускімі медыкамі для барацьбы з пандэміяй каронавіруса, і прапанавала свае рэкамендацыі.

МІНСК, 23 кра - Sputnik. Беларусь вывучыць прапановы СААЗ па барацьбе з пандэміяй каронавіруса, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас нарады на дадзеную тэму.

Генеральны дырэктар СААЗ - Sputnik Беларусь
Гендырэктар СААЗ: гэты вірус будзе з намі доўгі час

"Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ўчора даслаў мне ліст і падзякаваў нашай краіне за тыя дзеянні, якія мы робім у барацьбе з хваробай", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

На думку беларускага лідара, прапановы СААЗ па барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй неабходна вывучыць і ні ў якім разе нельга ад іх адмахвацца.

"Але мы павінны, зыходзячы з комплексу рэкамендацый, нашага вопыту, дзейнічаць адпаведна. Нельга дзейнічаць на авось і "на ўсялякі выпадак, горш не будзе", - перасцярог чыноўнікаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь лепш ведае

"Мы, напэўна, з вамі лепш ведаем, што рабіць у нашай краіне, але, тым не менш, прыслухоўваемся да парадаў спецыялістаў з боку. Мы значна больш, і гэта адзначае СААЗ, пачалі тэсціраваць нашага насельніцтва", - цытуе кіраўніка дзяржавы "СБ. Беларусь сегодня".

Пасля чаго Лукашэнка адзначыў, што ў рэспубліцы шмат разоў павялічылі колькасць тэстаў, якія праводзяцца. Гэта ў сваю чаргу дапамагае выяўляць людзей, якія заразіліся каронавіруснай інфекцыяй.

"Галоўнае пытанне, і спецыялісты са мной пагодзяцца, гэта захаваць прымальную загрузку сістэмы аховы здароўя, не перагрузіць яе, каб яна не павалілася, як гэта адбылося ў вядомых краінах", - звярнуў увагу ён.

Беларускі прэзідэнт лічыць, што ва ўлад пакуль атрымоўваецца спраўляцца з сітуацыяй, і калі краіна не зваліцца ўніз па захворванні, то спецыялісты прагназуюць выхад на плато.

Прыйдзецца рабіць высновы

Па словах кіраўніка дзяржавы, для беларускіх уладаў важнай праблемай застаецца захворванне COVID, але перш за ўсё ўвагу медыкі звяртаюць на захворванне на пнеўманію.

#Дзякуйдоктар: беларускія ваенныя запісалі відэа ў падзяку ўрачам - Sputnik Беларусь
Відэа
#Дзякуйдоктар: беларускія ваенныя запісалі відэа ў падзяку ўрачам

"Таму што любую пнеўманію можа уцяжыць COVID, як гэта часта бывае. Таму Міністэрству аховы здароўя, усёй сістэме аховы здароўя, тысячам работнікаў трэба сканцэнтраваць сваю ўвагу на лячэнні хворых на пнеўманію", - паставіў задачу Лукашэнка.

Пры гэтым ён заклікаў звярнуць увагу на сардэчна-сасудзістыя захворванні, анкалогію, цукровы дыябет, атлусценне і астму, ад якіх часцяком паміраюць людзі.

"Кожныя суткі раніцай мне дакладваюць аб загінуўшых людзях. Дзякуй богу, 1, 2, 3, рэдкі выпадак быў, калі 4 чалавекі. І калі я гляджу, я не вобразна кажу, я даслоўна кажу, на паўстаронкі дыягназ. Гэта букет хвароб", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пасля чаго дадаў, што пасля заканчэння пандэміі каронавіруса трэба будзе зрабіць неабходныя высновы. Прыйдзецца вярнуцца да ладу жыцця беларусаў, "калі мы хочам жыць нармальна, а не знаходзіцца ў стацыянары на лячэнні".

Не дай бог, нам ложкаў не хопіць

"Слухайце, я яшчэ раз падкрэсліваю: трэба - увядзем і каменданцкую гадзіну. Трэба - ізалюем гарады, пасёлкі і вёскі. Але хіба сёння такая стаіць праблема перад краінай? Не", - цытуе прэзідэнта "СБ. Беларусь сегодня".

На яго думку, калі ў бальніцах будуць утрымліваць здаровых людзей, "тое, не дай бог, нам ложкаў не хопіць хворых шпіталізаваць".

Лукашэнка растлумачыў, што менавіта па яго жорсткаму патрабаванню, якое падтрымалі медыкі, было прынята рашэнне людзей на завяршальнай стадыі выздараўлення накіроўваць у санаторыі і прафілакторыі, каб вызваліць ложак.

"А кагосьці накіруем на амбулаторнае лячэнне. І сёння яшчэ ні адзін урач мне не сказаў, што гэта было няправільнае рашэнне. Амбулаторнае лячэнне дае добры вынік у плане разгрузкі нашай сістэмы аховы здароўя і, што самае важнае, урачоў", - упэўнены ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў цяперашні час на ўрачах ляжыць шалёная нагрузка. Па гэтай прычыне прыйшлося задзейнічаць і паліклінікі.

Стужка навiн
0