Лукашэнка хоча паставіць КТ у паліклінікі Мінска, дапамагчы можа Гуцарыеў

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкЛукашэнка хоча паставіць КТ у паліклінікі Мінска, дапамагчы можа Гуцарыеў
Лукашэнка хоча паставіць КТ у паліклінікі Мінска, дапамагчы можа Гуцарыеў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідар растлумачыў сваім праважатым на суботніку, што хацеў бы ўсталяваць абсталяванне, якое ўжываюць для дыягностыкі пнеўманіі, у паліклінікі ў кожным раёне Мінска.

МІНСК, 26 кра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў пытанне аснашчэння паліклінік у Мінску тамографамі, якія прымяняюцца для дыягностыкі пнеўманіі, з бізнесменам Міхаілам Гуцэрыевым. Кадры тэлефоннай размовы апублікаваныя Telegram-каналам "Пул першага".

"Не трэба гэтыя тэсты, мы іх робім. Ты не спяшайся. А лепш дзесяць КТ. Кам'ютарныя: не ЯМР (ЯМР-тамографы), а КТ - для таго, каб дыягнаставаць пнеўманію. Усё астатняе не трэба. Лепш дзесяць КТ і ўсё. Міша, больш нічога не трэба. Прыедзеш, пагаворым потым", - сказаў па тэлефоне Аляксандр Лукашэнка.

Завяршыўшы размову, беларускі лідар растлумачыў сваім праважатым, што хацеў бы ўсталяваць падобнае абсталяванне ў паліклінікі ў кожным раёне Мінска.

"І тады мы закрыем вось гэта ніжэйшае звяно. У бальніцах у нас хапае", - дадаў прэзідэнт.

Бізнэсмэн Міхаіл Гуцарыеў нярэдка бывае ў Беларусі: яго кампанія "Славкалій" рэалізуе найбуйнейшы інвестыцыйны праект апошніх дзесяцігоддзяў - будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната пад Любанню, на тыдні стала вядома аб здабычы першай партыі солі.

Стужка навiн
0