У Беларусь даставілі гуманітарную дапамогу з Кітая

© Photo : Минздрав БеларусиУ Беларусь даставілі гуманітарную дапамогу з Кітая
У Беларусь даставілі гуманітарную дапамогу з Кітая - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Агульная вага грузу - звыш за 50 тон, гэта розныя сродкі абароны, лекавыя і дэзінфікуючыя сродкі для беларускай сістэмы аховы здароўя і асобных рэгіёнаў ад розных прадпрыемстваў і кампаній.

МІНСК, 26 кра - Sputnik. У ноч на 26 красавіка самалёт з гуманітарным грузам з Кітая прыбыў у Беларусь, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя краіны.

Як удакладнілі ў ведамстве, груз даставіў грузавы самалёт Boeing 747 "Авіякампаніі Трансавіяэкспарт", на борце знаходзілася каманда беларускіх ратавальнікаў на чале з намеснікам міністра МНС Анатолем Далгалеўцам.

На борце - тавары, сабраныя беларускімі і кітайскімі кампаніямі для беларускай сістэмы аховы здароўя. У прыватнасці, 330 тыс. медыцынскіх хірургічных масак (рэспіратараў) KN95 - ад кампаніі кампаніі Wargaming; упакоўкі супрацьвіруснага сродку Фавіпіравір, ухваленага для лячэння COVID-19, а таксама 200 тысяч рэспіратараў і рэагенты для 9,6 тысячы тэстаў - ад кампаніі "Энерга-Оил". РУП "Белмедтэхніка" даставіла гэтым бортам 300 тысяч рэспіратараў.

© Sputnik / Минздрав БеларусиАгульная вага грузу - звыш за 50 тон, гэта розныя сродкі абароны, лекавыя і дэзінфікуючыя сродкі для беларускай сістэмы аховы здароўя і асобных рэгіёнаў ад розных прадпрыемстваў і кампаній
У Беларусь даставілі гуманітарную дапамогу з Кітая - Sputnik Беларусь
Агульная вага грузу - звыш за 50 тон, гэта розныя сродкі абароны, лекавыя і дэзінфікуючыя сродкі для беларускай сістэмы аховы здароўя і асобных рэгіёнаў ад розных прадпрыемстваў і кампаній

Агульная вага грузу - звыш за 50 тон, гэта розныя сродкі абароны, лекавыя і дэзінфікуючыя сродкі для беларускай сістэмы аховы здароўя і асобных рэгіёнаў ад розных прадпрыемстваў і кампаній.

У працах па фарміраванні і адпраўкі прынялі ўдзел урад краіны, міністэрства абароны, аховы здароўя, замежных спраў і па надзвычайных сітуацыях.

Нагадаем, што Беларусь стала першай краінай у свеце, якая аказала гуманітарную дапамогу КНР.

Стужка навiн
0