Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

"Расатам" рыхтуецца да пастаўкі ядзернага паліва на БелАЭС

© Sputnik / Виктор ТолочкоБелАЭС
БелАЭС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У рамках падрыхтоўкі да ўводу ў эксплуатацыю атамнай станцыі ў Астраўцы завяршылі гарачую абкатку рэактарнай ўстаноўкі першага энергаблока.

МІНСК, 28 кра - Sputnik. Дзяржаўная карпарацыя "Расатам" рыхтуецца да пастаўкі ядзернага паліва для атамнай станцыі ў Беларусі, паведаміў кіраўнік кампаніі Аляксей Ліхачоў у відэазвароце.

Будаўніцтва Белаэс - Sputnik Беларусь
СМІ: Расія можа рэструктураваць Мінску крэдыт на будаўніцтва БелАЭС

"На Беларускай і Ленінградскай АЭС ідуць предпускавыя працы, рыхтуемся да завозу свежага паліва ў Беларусь. На гэтай пляцоўцы працягваецца планавая ратацыя персаналу. На мінулым тыдні даставілі чарговую групу работнікаў, 43 чалавекі", - распавёў кіраўнік "Расатама".

Паводле яго слоў, у бліжэйшыя дні да адпраўкі ў Беларусь рыхтуюцца яшчэ некалькі груп работнікаў дзяржкарпарацыі і падрадных арганізацый.

Раней на Беларускай АЭС завяршылі гарачую абкатку рэактарнай ўстаноўкі першага энергаблока. На думку спецыялістаў, якія працуюць на атамнай станцыі ў Астраўцы, гэта самы важны этап падрыхтоўкі АЭС да ўводу ў эксплуатацыю.

Беларусь будуе атамную электрастанцыі блізу Астраўца па расійскім праекце ВВЭР-1200. БелАЭС будзе мець два энергаблокі 1200 МВт кожны.

Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю на працягу 2020 года, а другі ў 2021 годзе. Генеральным падрадчыкам будаўніцтва атамнай станцыі ў Астраўцы з'яўляецца "Атамбудэкспарт" (даччыная структура "Расатама").

Стужка навiн
0