Беларусь закупіла першую партыю нафты ў Saudi Aramco

© AFP 2024 / Saudi AramcoТанкеры з нафтай кампаніі Saudi Аramco
Танкеры з нафтай кампаніі Saudi Аramco - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Саўдаўская Аравія паставіць першую для рэспублікі партыю чорнага золата ў гісторыі ў літоўскі порт, адкуль яно паступіць па чыгунцы на НПЗ у Наваполацку.

МІНСК, 29 кра - Sputnik. Беларусь купіла ў Саудаўскай Аравіі першую партыю нафты, якая будзе дастаўлена танкерам, паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

Нафтаперапрацоўчы завод, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
"Белнафтахім" працягне ў маі працу з альтэрнатыўнымі крыніцамі нафты

"У порт Клайпеды 11 мая прыбудзе танкер з нафтай, закупленай у Саудаўскай Аравіі, у кампаніі Saudi Аramco", - удакладніў прэс-сакратар канцэрна.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра першую партыі нафты з Аравійскага паўвострава, а яе аб'ём складзе 80 тысяч тон. Пры гэтым ён не стаў казаць, ці плануюцца яшчэ пастаўкі сыравіны ад саудаўскай кампаніі.

Раней у канцэрне "Белнафтахім" распавялі, што плануюць і надалей працаваць над пастаўкамі стратэгічнай сыравіны з альтэрнатыўных крыніц.

май планы паставак з Расіі пацверджаны на ўзроўні 1,13 мільёна тон нафты", - паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім".

У сваю чаргу міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак пацвердзіў гатоўнасць паставіць на беларускія НПЗ большы аб'ём чорнага золата, калі гэта спатрэбіцца.

Стужка навiн
0