Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Выдадзены дакументы для завозу свежага ядзернага паліва на БелАЭС

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкЯдзернае паліва, архіўнае фота
Ядзернае паліва, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У міністэрстве энергетыкі Беларусі заявілі, што плануюць запусціць першы энергаблок БелАЭС летам 2020 года.

МІНСК, 29 кра - Sputnik. МНС Беларусі выдала дазвольныя дакументы Беларускай АЭС на права завозіць свежае ядзернае паліва, гаворыцца на сайце Дзяржатамнагляду.

Міністэрства энергетыкі плануе запусціць першы энергаблок БелАЭС ў чэрвені-ліпені бягучага года.У паведамленні ведамства адзначаецца, што дадзенае рашэнне засноўваецца на ацэнках забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і мэтавай праверкі гатоўнасці БелАЭС да завозу свежага ядзернага паліва ў лютым-сакавіку 2020 года.

Раней са спасылкай на Мінэнерга паведамлялася, што пуск рэактарнай устаноўкі энергаблока №1 БелАЭС намечаны на ліпень гэтага года, пачатак выдачы блокам электрычнасці ў сетку - на верасень-кастрычнік. У сярэдзіне красавіка на энергаблоку №1 перад пускам яго рэактарнай устаноўкі завяршыўся найбольш маштабны этап пуска-наладачных работ, так званая гарачая абкатка. Увод другога энергаблока запланаваны ў 2021 годзе.

У цяперашні час на БелАЭС ідзе этап рэвізіі абсталявання, этап так званай гарачай абкаткі завершаны.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт узведзена ў Астраўцы (Гродзенская вобласць). Для першай у краіне АЭС выбраны расійскі праект пакалення 3+, які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям.

Стужка навiн
0