Дажджліва, але да +23°С: прагноз надвор'я ў Беларусі на вялікія выхадныя

© Pixabay/ajs1980518Дажджліва, але да +23°С: прагноз надвор'я ў Беларусі на вялікія выхадныя
Дажджліва, але да +23°С: прагноз надвор'я ў Беларусі на вялікія выхадныя - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Амаль усюды пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы, пасля абеду будзе цяплець максімальна да +21..+23°С.

МІНСК, 1 мая - Sputnik. Цёплае, але з ападкамі надвор'е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, пра гэта сведчаць дадзеныя рэспубліканскага гідраметцэнтра.

Няўстойлівае надвор'е ўсталявалася ў краіне: амаль усюды прайшлі дажджы, сярэднясутачная тэмпература паветра была на 1-3°С ніжэйшай за кліматычную норму па паўночна-заходняй палове рэспублікі, а па паўднёва-ўсходняй на 1-6°С перавышала яе.

"1 мая ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ноччу па паўднёвым усходзе краіны адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту", - паведамілі сіноптыкі.

У непрацоўную пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць, ападкаў пераважна не будзе, месцамі можа згусціцца слабы туман. Ноччу будзе -3..+3°С (у асобных раёнах па поўдні +4..+6°С), а днём пацяплее да +12..+18°С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба расці, днём слаба падаць.

"2-3 мая (у выхадныя) адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу і цёплых паветраных мас, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е", - перадаюць у Белгідрамеце.

У суботу і нядзелю днём амаль усюды пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы ў суправаджэнні парывістага ветру. Тэмпература паветра ў начны час будзе знаходзіцца ў межах +4..+12°С, днём паветра прагрэецца да +13..+21°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах чакаецца +21..+23°С.

Згодна з папярэднімі прагнозамі на Gismeteo.by, тэмпературны фон істотна не зменіцца як мінімум да сярэдзіны месяца: так, паводле інфармацыі на сёння, у Мінску ў другой дэкадзе мая днём будзе каля +10..+15°С. Аднак не варта забываць, што доўгатэрміновыя прагнозы могуць апынуцца памылковымі.

Стужка навiн
0