Праект закона аб амністыі дэпутаты разгледзяць адразу ў двух чытаннях

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасяджэнне Палаты прадстаўнікоў
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На сесіі ў Палаце прадстаўнікоў Нацсходу таксама будуць ратыфікаваны шэраг міжнародных дагавораў.

МІНСК, 4 мая - Sputnik. Праект закона аб "Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў" вынесены на разгляд у Авальную залю, паведамілі Sputnik у прэс службе палаты прадстаўнікоў.

Палац Незалежнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь
Лукашэнка прыняў рашэнне накіраваць у парламент законапраект аб амністыі

У аўторак, 5 мая 2020 года, адбудзецца пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

"Гэты праект закона плануецца разгледзець адразу ў двух чытаннях", - паведамілі Sputnik у прэс-службе ніжняй палаты беларускага парламента.

У першым чытанні плануецца разгледзець праекты законаў "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці", "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх".

Пералікам пытанняў прадугледжана таксама ратыфікацыя шэрагу міжнародных дагавораў.

Акрамя гэтага парламентарыі разгледзяць пытанне "Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2020 года №1 "Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

Амністыі ў Беларусі

Як паведамляў раней старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, будучая амністыя па ахопе будзе прыкладна такая ж, як і праведзеная ў 2019 годзе. Тады яна была прымеркавана да 75-годдзя вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і закранула яна каля 6,5 тысяч асуджаных, у тым ліку тых, хто адбывае пакаранне па "наркатычных" артыкулах.

Амністыя 2020 года прымеркавана да 75-годдзя перамогі ў Вялікай айчыннай вайне. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што амністыя закране непаўналетніх, асуджаных па 328-й наркатычнай артыкуле, і некаторых карупцыянераў. Ён растлумачыў, што гэтым катэгорыям грамадзян могуць скараціць тэрміны пры выкананні пэўных умоў.

Стужка навiн
0