Відэа

"З палону - у партызаны": новая гісторыя ў праекце "Франтавая пераклічка"

Чарнявы, моцна зложаны малады чалавек з каўказскім акцэнтам - такім запомніў дзядулю Пятра Гасіева камандзір падпольна-дыверсійнай групы, як Георгій Пятровіч патрапіў з палону ў партызаны, глядзіце на відэа.

Дзядуля першага віцэ-спікера парламента Паўднёвай Асеціі Пятра Гасіева, Георгій Пятровіч быў прызваны на ваенную службу ў 1939 годзе, а ў 1941-ым ён быў палітруком.

"Пасля цяжкіх баёў у раёне Севастопаля іх частка была акружаная і практычна поўнасцю разбіта. Дзед быў кантужаны, патрапіў у палон, збег. Пасля гэтага быў перададзены партызанам і ў складзе дыверсійнай групы выконваў заданні ў складзе партызанскага атрада. Так ён і служыў да канца вайны", - успамінае пра Георгія Пятровіча яго ўнук.

Камандзір падпольна-дыверсійнай групы так пісаў пра дзядулю Пятра Гасіева:

"Асабліва прыцягнуў нашу ўвагу чарнявы, моцна зложаны валявы чалавек, які размаўляў з каўказскім акцэнтам. Мы ўключылі яго ў асноўную групу і прызначылі камісарам партызанскага атрада", - зачытвае Пётр Гасіеў.

Дадому яго дзядуля вярнуўся ў 1945-ым годзе - пасля ранення. Сярод узнагарод любімым медалём быў "Партызану Айчыннай вайны" першай ступені.

Пасля вайны вёў актыўнае жыццё - быў пісьменнікам, публіцыстам.

"Франтавая пераклічка" - традыцыйны праект прэс-цэнтраў Sputnik Блізкае Замежжа. У 2020 годзе мерапрыемства будзе праводзіцца ў трэці раз. Але абмежавальныя меры па прычыне пандэміі COVID-19 унеслі карэктывы.

Відэамасты, якія злучаюць прэс-цэнтры розных рэдакцый, не будзе. Будуць публікавацца відэаролікі з вядомымі грамадзянамі і дзяржаўнымі дзеячамі гэтых краін, якія раскажуць сямейныя гісторыі пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі