МІНСК, 5 мая - Sputnik. Больш за 600 тысяч чалавек пакінулі свае заяўкі на ўдзел у акцыі "Бессмяротны полк анлайн" - віртуальным шэсці.
"Роўна тыдзень прайшоў з пачатку рэгістрацыі ў віртуальным шэсці "Бессмяротны полк анлайн". З кожным днём папулярнасць гэтай акцыі набірае абароты - на ўдзел у шэсці паступіла больш за 600 тысяч анкет", - распавялі арганізатары.
Адзначаецца, што цяпер удзельнічаць у акцыі могуць і тыя, у каго фатаграфіі ветэранаў не захаваліся. З формы заяўкі таксама прыбралі неабходнасць указання ступені сваяцтва з героем вайны і даты нараджэння і смерці.
Прыняць удзел у праекце "Бессмяротны полк анлайн" можна на наступных пляцоўках: https://2020.polkrf.ru/, https://ok.ru/app/immortal-regiment, https://vk.com/polk_app, https ://sber9may.ru/.
Каб расказаць пра подзвіг свайго ветэрана Вялікай Айчыннай у сацсетках, трэба падпісаць пост хэштэгамі: #Бессмертныйполк2020, #Бессмертныйполконлайн, #ДеньПобедыдома, #9маявсети, #9маЯпомню.
Акцыя "Бессмяротны полк" па захаванні асабістай памяці пра пакаленне Вялікай Айчыннай вайны праводзіцца ў Дзень Перамогі ў Расіі і іншых краінах. У мінулыя гады кожны жадаючы мог выйсці на вуліцу 9 мая з фатаграфіяй або з імем сваяка, які ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Упершыню акцыя прайшла 9 мая 2012 года ў Томску па ініцыятыве мясцовых тэлежурналістаў, а ў 2013 годзе стала усерасійскай.