Мяжа Літвы з Беларуссю будзе зачынена як мінімум да чэрвеня

© Photo : VSATМяжа Беларусі і Літвы
Мяжа Беларусі і Літвы - Sputnik Беларусь
Ужо з сярэдзіны мая ўнутраныя межы Еўрасаюза могуць быць адкрыты, аднак трэція краіны гэта пакуль не закране.

МІНСК, 5 мая - Sputnik. Мяжа Літвы будзе зачынена для Беларусі як мінімум да чэрвеня, заявіла кіраўнік МУС краіны Рыта Тамашунене.

Мяжа Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь
Мішусцін працягнуў забарону на ўезд замежнікаў у Расію

На фоне зніжэння захворвання каронавірусам у Еўропе многія дзяржавы ўжо разглядаюць крокі па адмене абмежавальных мер, у тым ліку - і па адкрыцці межаў.

Як заявіла Lietuvos radijas міністр, еўрапейскія краіны ўжо абмяркоўваюць тое, каб з 15 мая адкрыць унутраныя межы.

Мяркуецца што, краінам будзе пакінутая магчымасць самім вырашаць пытанне магчымых санітарных праверак на мяжы.

Пры гэтым Тамашунене дадала: абмежаванні на знешніх межах Літвы з Беларуссю і Расіяй застануцца як мінімум да чэрвеня.

Нягледзячы на патэнцыйнае зняцце абмежаванняў на перамяшчэнне ўнутры Еўрасаюза, агульнага рашэння па мяжы з трэцімі краінамі - у тым ліку і з Беларуссю - няма. Такім чынам, наўрад ці можна чакаць, што ў бліжэйшы месяц беларусы змогуць скарыстацца "шэнгенам".

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі