Натарыусы бясплатна пракансультуюць беларусаў у маі

© Pixabay / PexelsМужчына працуе за камп'ютарам, архіўнае фота
Мужчына працуе за камп'ютарам, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дабрачынная акцыя ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса будзе праводзіцца ў аддаленым фармаце, гэта значыць пры дапамозе сучасных сродкаў сувязі.

МІНСК, 5 мая - Sputnik. Бясплатныя кансультацыі для грамадзян юрысты пачнуць праводзіць з 8 мая, паведамілі ў прэс-службе Беларускай натарыяльнай палаты.

Дабрачынная акцыя беларускіх натарыусаў у гэтым годзе па традыцыі прымеркавана да святкавання 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

"У гэты дзень атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, можна ва ўсіх натарыяльных канторах і натарыяльных бюро краіны згодна з графікам іх працы", - адзначылі ў Беларускай натарыяльнай палаце.

Прычым цяпер у сувязі з пандэміяй каронавіруса кансультацыі спецыялісты правядуць як па тэлефоне, так і пры дапамозе месенджараў. Пры жаданні і папярэднім узгадненні з натарыяльным бюро кансультацыя таксама можа быць прадастаўлена ў рэжыме відэасувязі. Бясплатныя кансультацыі будуць праходзіць аж да канца месяца за выключэннем святочных і выхадных дзён.

"З графікамі прадастаўлення кансультацый натарыусамі ў аддаленым фармаце ў маі 2020 года можна азнаёміцца на сайце Беларускай натарыяльнай палаты", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Стужка навiн
0