У СААЗ занепакоеныя магчымымі наступствамі правядзення парада ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоПарад на Дзень Перамогі ў Мінску, архіўнае фота
Парад на Дзень Перамогі ў Мінску, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вялікія групы, пры якіх немагчыма забяспечыць дыстанцыю паміж людзьмі ў 1,5-2 метра, павышаюць рызыку перадачы віруса і спрыяюць далейшаму распаўсюджванню эпідэміі, нагадаў прадстаўнік СААЗ.
МІНСК, 5 мая - Sputnik. Сусветная арганізацыя аховы здароўя занепакоеная правядзеннем у Мінску парада на Дзень Перамогі, паведамляюць СМІ.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раней вырашыў не пераносіць парад на Дзень Перамогі ў Мінску - па яго словах, для гэтага сёння няма падстаў. Пры гэтым раней СААЗ рэкамендавала Беларусі ўзмацніць меры сацыяльнага дыстанцыяваньня, а Еўрасаюз называў выкананне патрабаванняў арганізацыі адной з умоў выдзялення фінансавай падтрымкі для барацьбы з пандэміяй.
"Мы вельмі занепакоеныя магчымымі негатыўнымі наступствамі правядзення такога масавага мерапрыемства ў перыяд эпідэміі. Асаблівае хваляванне выклікае магчымы ўдзел у гэтым мерапрыемстве людзей сталага ўзросту, сярод якіх адзначаецца цяжкае працяканне захворванне і высокі ўзровень смяротнасці ад COVID-19", - заявіў афіцыйны прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў.
Як нагадаў прадстаўнік арганізацыі, адна з рэкамендацый СААЗ па выніках красавіцкага візіту ў Беларусь місіі экспертаў - узмацненне мер фізічнага дыстанцыявання, у прыватнасці перанос або адмена масавых спартыўных, культурных, палітычных і рэлігійных мерапрыемстваў.
"Вялікія групы, пры якіх немагчыма забяспечыць дыстанцыю паміж людзьмі ў 1,5-2 метра, павышаюць рызыку перадачы віруса і спрыяюць далейшаму распаўсюджванню эпідэміі", - дадаў ён.
Пры гэтым рашэнне адносна выканання рэкамендацый СААЗ з'яўляецца прэрагатывай урада краіны, падкрэсліў прадстаўнік арганізацыі.
На сёння колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі наблізілася да 17,5 тысяч, штодня назіраецца прырост на ўзроўні ў 700-900 чалавек. Зарэгістравана 103 смерці інфіцыраваных COVID-19.
Стужка навiн
0