МІНСК, 6 мая - Sputnik. Беларускі урад удакладніў патрабаванні да грамадзян, якія знаходзяцца на самаізаляцыі як інфікаваныя каронавірусам або кантакты першага ўзроўню, адпаведная пастанова апублікавана сёння.
Парадак знаходжання людзей у рэжыме самаізаляцыі ў сувязі з каронавірусам быў вызначаны пастановай Саўміна ад 8 красавіка №208 "Аб увядзеннi абмежавальнага мерапрыемства". Цяпер урад вырашыў удакладніць некаторыя нормы дакумента.
Згодна з абноўленымі правіламі, заражаныя каронавірусам цяпер абавязаныя інфармаваць пра магчымыя крыніцы заражэння і пра свае кантакты. Самі інфікаваныя і іх кантакты абавязаны таксама праходзіць медыцынскі агляд.
Акрамя таго, тэрміны знаходжання на самаізаляцыі зараз могуць не толькі падаўжаць, але і скарачаць.
Таксама ўрад устанавіў, што самаізаляцыі падлягаюць і дзеці да 10 гадоў, у выпадку, калі яны з'яўляюцца кантактамі 2-га ўзроўню, у іх ёсць адзін ці некалькі рэспіраторных сімптомаў і яны наведваюць установы адукацыі. Знаходжанне па месцы пражывання дзяцей павінны забяспечваць іх законныя прадстаўнікі.
Пастанова ўжо ўступіла ў законную сілу.
Чытайце таксама:
- Кіраўнік СААЗ распавёў, што можа выратаваць жыццё падчас пандэміі COVID-19
- Пяскоў аб зняцці абмежаванняў: 11 мая чакаем паказчыкаў дынамікі па COVID-19
- Што можа абараніць вас ад COVID-19 - вірусолаг аб самых эфектыўных мерах