Лукашэнка ўпэўнены ў правільным выбары шляху ў барацьбе з каронавірусам

© Sputnik / Виктор ТолочкоЖанчына ў ахоўнай масцы
Жанчына ў ахоўнай масцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Беларусі, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, не пайшлі фронтам, а змагаюцца з каронавіруснай інфекцыяй кропкава.

МІНСК, 8 мая - Sputnik. Беларусь здолее перамагчы каронавірус, у тым ліку і з божай дапамогай, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з удзельнікамі цырымоніі каля храма-помніка ў гонар Усіх Святых.

Эмблема Сусветнай арганізацыі аховы здароўя - Sputnik Беларусь
СААЗ занепакоеная прыростам колькасці выпадкаў COVID-19 у Беларусі

"Думаю, Гасподзь дапаможа пераадолець па ўсёй краіне гэтыя няшчасце і напасці", - цытуе прэзідэнта БелТА.

Пасля чаго кіраўнік дзяржавы асобна адзначыў унёсак беларусаў, якія самі сябе абараняюць ў барацьбе з каронавірусам.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць "у правільнасці абранага краінай шляху ў барацьбе з распаўсюджваннем інфекцыі".

Пры гэтым ён нагадаў, што галоўнае - гэта выратаванне жыцця людзей. "Мы павінны змагацца за кожнага чалавека, і мы ўмеем гэта рабіць", - яшчэ раз падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што "калі мы і далей будзем ісці гэтым шляхам, мы абавязкова праз месяц забудзем пра каронавірус".

Прыватнікам не аддалі

Беларускі прэзідэнт звярнуў увагу, што ў Беларусі не пайшлі фронтам, а змагаюцца з каронавіруснай інфекцыяй кропкава.

"Мы заўсёды глядзелі за аховай здароўя, не аддалі яго ў прыватныя рукі. Так, нам няпроста было. Мы небагатая краіна, нам гэта дорага абыходзілася. Але затое гэта сто разоў вернецца", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Гэта не бравада" - канстатаваў ён.

Стужка навiн
0