Відэа

Фестываль "Дарога на Ялту": аркестр на удалёнцы і ваенныя песні - трансляцыя

Падпісацца
Паўфінал музычнага фестывалю "Дарога на Ялту" праходзіць у анлайн-фармаце. Глядзіце і слухайце ў трансляцыі Sputnik як грае "на удалёнцы" цэлы аркестр і гучаць песні на розных мовах.

Музыкі з усяго свету выходзяць у эфір са сваіх кватэр і запісваюць песні на камеры смартфонаў - так праходзіць паўфінал музычнага міжнароднага фестывалю "Дарога на Ялту".

Мерапрыемства павінна было адбыцца напрыканцы красавіка ў Крыме - тут музыкі-фіналісты з розных краін выконвалі б на сваіх родных мовах расійскія і савецкія песні пра Вялікую Айчынную вайну. Але пандэмія каронавіруса змяніла планы арганізатараў і мерапрыемства прыйшлося перавесці ў анлайн-фармат.

Усяго было атрымана 157 заявак ад музыкаў з 37 краін. Журы абрала 15 паўфіеналістаў з Ізраілся, Італіі, Латвіі, Партугаліі, Інданэзіі, Таіланда, Кітая, Іспаніі, Польшчы, Францыі, Сербіі, Германіі, Аргентыны, Албаніі і Кубы.

Прагаласаваць за ўпадабанага канкурсанта можна на сайце http://doroganayaltu.ru/.

Глядзіце і слухайце ў трансляцыі Sputnik як грае "на удалёнцы" цэлы аркестр і гучаць песні на розных мовах.

Стужка навiн
0