https://bel.sputnik.by/20200509/Dzen-Peramog--Vtsebsku-neshmatlyudna-ale-velm-rachysta-1044642287.html
Дзень Перамогі ў Віцебску: нешматлюдна, але вельмі ўрачыста
Дзень Перамогі ў Віцебску: нешматлюдна, але вельмі ўрачыста
Sputnik Беларусь
У гэтым годзе на 9 мая ў Віцебску адмянілі ўсе масавыя мерапрыемствы, абмежаваўшыся ўскладаннем кветак да манументаў і вячэрнім салютам. 09.05.2020, Sputnik Беларусь
2020-05-09T12:32+0300
2020-05-09T12:32+0300
2020-05-09T12:33+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104464/14/1044641405_0:210:1140:855_1920x0_80_0_0_014e1ae7f94da271f6b17659705ab9e7.jpg
віцебск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104464/14/1044641405_0:138:1140:855_1920x0_80_0_0_6e2f141f98d1b7b79badb65cce93e194.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, грамадства, рэпартаж, віцебск, дзень перамогі, дзень перамогі - 2020
у беларусі, грамадства, рэпартаж, віцебск, дзень перамогі, дзень перамогі - 2020
Дзень Перамогі ў Віцебску: нешматлюдна, але вельмі ўрачыста
12:32 09.05.2020 (абноўлена: 12:33 09.05.2020) У гэтым годзе на 9 мая ў Віцебску адмянілі ўсе масавыя мерапрыемствы, абмежаваўшыся ўскладаннем кветак да манументаў і вячэрнім салютам.
ВІЦЕБСК, 9 мая - Sputnik. Горад на Дзвіне пачаў святкаванне 75-годдзя Перамогі з ускладання кветак да мемарыяльнага комплексу "Тры штыкі". Мерапрыемства атрымалася нешматлюдным, але вельмі ўрачыстым.
Святочныя вянкі і кветкі да манумента ўсклалі прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці, горада, сілавых структур і розных грамадскіх арганізацый. Гэта было адно з нешматлікіх мерапрыемстваў, якія запланаваны на 9 мая.
Усім гасцям прадстаўнікі БРСМ раздавалі святочныя стужачкі і апрацоўвалі рукі антысептыкам. Госці ўсклалі кветкі пад гукі ваеннага аркестра.
Пасля ўрачыстых залпаў, якія выканалі байцы 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, прысутныя ўшанавалі памяць загінулых салдат Вялікай айчыннай вайны хвілінай маўчання.
Як адзначылі ў Віцебскім аблвыканкаме, на працягу дня для жыхароў горада будуць працаваць атракцыёны ў парку Пераможцаў і парку Мазурына.
Увечары 9 мая ў 23:00 адбудзецца святочны салют, жадаючыя змогуць яго паглядзець на плошчы Перамогі.
"А прыйшоўшы на плошчу на пяць хвілін раней, у 22:55, гараджане змогуць разам праспяваць песню "Дзень Перамогі", - нагадалі ў аблвыканкаме.
Пры гэтым суразмоўцы падкрэслілі, што нікога не заклікаюць наведваць вячэрняе мерапрыемства.