Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў павіншаваў расіян і беларусаў з Днём Перамогі. Ад калектыву пасольства ён падзякаваў і павіншаваў ветэранаў.
"Ветэранам, якія прайшлі дарогамі вайны, працаўнікоў тылу, партызанам Вялікай Айчыннай. Усім тым, хто мае дачыненне сёння да вайсковай службы. Усім тым, хто глядзіць разам: расіяне і беларусы - у будучыню, разумеючы, што саюз нашых народаў, саюз нашых адносін, наша традыцыя - гэта багацце, якое трэба цаніць, берагчы, памнажаць. А калі ёсць нейкія спрэчкі, адводзіць іх у бок, а часам забываць", - сказаў пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.