Пуцін з Крамля далучыўся да анлайн-акцыі "Бессмяротны полк"

Падпісацца
Прэзідэнт Расіі звярнуўся да ўдзельнікаў акцыі "Бессмяротны полк", якая ў гэтым годзе з-за эпідэміі каронавіруса праходзіць у анлайн-рэжыме.

МІНСК, 9 мая - Sputnik. Кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін паабяцаў, што "Бессмяротны полк" яшчэ пройдзе па Чырвонай плошчы.

Бессмяротны полк-анлайн: прамая трансляцыя - Sputnik Беларусь
Відэа
"Бессмяротны полк-анлайн": прамая трансляцыя

"Дарагія сябры! Хачу звярнуцца цяпер да тых, хто рэгулярна па закліку сэрца прымае ўдзел у шэсці "Бяссмяротнага палка" з фотаздымкамі і партрэтамі сваіх блізкіх, сваіх сваякоў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Ідзём мы з вамі ў адным страі або застаемся дома, як сёння, нашы героі заўсёды з намі ў нашым сэрцы. І так будзе заўсёды. Яны застануцца з намі назаўсёды", - сказаў Пуцін.

"А па бруку Чырвонай плошчы, аддаючы даніну павагі нашым героям, мы яшчэ пройдзем", - дадаў прэзідэнт.

Звяртаючыся да расіян, Пуцін стаяў побач з партрэтамі сваіх блізкіх - ветэранаў, у тым ліку бацькі-франтавіка Уладзіміра Спірыдонавіча Пуціна.

Стужка навiн
0