Мінфін рыхтуе другі пакет мер па падтрымцы бізнесу і прадпрыемстваў

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч
Міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Пры распрацоўцы мер міністэрства цесна супрацоўнічае з міжнароднымі арганізацыямі і банкамі і працягвае шукаць патэнцыйных інвестараў.

МІНСК, 11 мая - Sputnik. У Беларусі распрацоўваюць другі пакет мер па падтрымцы эканомікі, пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

Юрыст-міжнароднік, дацэнт Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце РФ Кіра Сазонава - Sputnik Беларусь
Радыё
"Трэнд на маскі хутка сыдзе": як перапрафіляваць бізнес на фоне COVID-19

У Мінфіне лічаць, што, з улікам сітуацыі, якая склалася ў свеце, абумоўленай каронавірусам, трэба захаваць золатавалютныя рэзервы рэспублікі і не стварыць напружанне ў банкаўскім і фінансавым сектарах. Каб стабілізаваць абстаноўку, у Беларусі распрацоўваецца яшчэ адзін пакет мер. Гэта робіцца ва ўзаемадзеянні з міжнароднымі арганізацыямі, Еўракамісіяй і банкамі развіцця. Таксама Мінфін праводзіць перамовы з патэнцыяльнымі інвестарамі.

"Дзякуючы таму, што мы сфарміравалі падушку бяспекі, мы можам паўнавартасна супрацьстаяць гэтым негатыўным наступствам. І сёння дастаткова рэсурсаў, каб забяспечваць фінансаванне ўсіх расходаў бюджэту, звязаных з процідзеяннем пандэміі, і дапамагаць прадпрыемствам, якія апынуліся ў неспрыяльнай фінансавай сітуацыі. Мы гэта робім" , - заявіў Ермаловіч.

Другі пакет мер па падтрымцы эканомікі будзе прадугледжваць дадатковую дапамогу бізнесу і прадпрыемствам. У бліжэйшы час гэты план падтрымкі прадставяць кіраўніку дзяржавы.

Раней распрацоўку другога пакета мер анансаваў урад Беларусі. Першы пакет мер па падтрымцы эканомікі увайшоў у прэзідэнцкі ўказ №143, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў у канцы красавіка. У ім прадугледжваецца рэалізацыя мер падтрымкі бізнесу і прадпрыемстваў у асобных галінах эканомікі, найбольш схільных неспрыяльнага ўздзеяння эпідэміялагічнай сітуацыі.

Стужка навiн
0