Навукоўцы: калектыўны імунітэт да COVID-19 у 2020 годзе не сфарміруецца

© REUTERS / STRINGERСтудэнты ў ахоўных масках ў Брысбене, Аўстралія
Студэнты ў ахоўных масках ў Брысбене, Аўстралія - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эпідэміёлагі заклікалі адмовіцца ад спробаў спецыяльна заразіцца каронавірусам дзеля імунітэту.

МІНСК, 11 мая - Sputnik. Калектыўнага імунітэту да каронавірусу ў 2020 годзе не зможа дасягнуць ні адзін рэгіён, да такой высновы прыйшлі навукоўцы дэпартамента эпідэміялогіі Школы грамадскай аховы здароўя імя Джонса Хопкінса ў Блумбергу. Яны таксама папярэдзілі, што сцвярджэнні аб яго наяўнасці прывядуць да катастрофы ў сістэме аховы здароўя.

Да такіх высноў даследчыкі прыйшлі, вывучыўшы статыстыку заражэння каронавірусам новага тыпу. Па наяўных у навукоўцаў дадзеных, ні ў адной з краін доля тых, хто заразіліся не перавышае 2-4 працэнты, а для таго, каб выпрацаваўся калектыўны імунітэт, патрабуецца, каб перахварэлі або былі вакцынаваны 70 адсоткаў насельніцтва.

Напрыклад, у ЗША цяпер заражаныя прыкладна 1,25 мільёна чалавек, а для выпрацоўкі калектыўнага імунітэту без вакцыны трэба, каб заразіліся не менш за 200 мільёнаў, пры тым што насельніцтва краіны складае 328 мільёнаў чалавек. І ўжо зараз можна казаць пра тое, што ад COVID-19 сканаў кожны пяцісоты жыхар Нью-Ёрка.

Эпідэміёлагі таксама заклікалі адмовіцца ад спробаў спецыяльна заразіцца каронавірусам дзеля імунітэту. Яны нагадалі, што ў 1980-я гады многія ладзілі "вятранка-паці", каб заразіцца ветранай воспай, і настойліва рэкамендавалі не рабіць падобнага, каб падхапіць каронавірус: COVID-19 у ЗША кожны дзень забірае жыццё да дзвюх тысяч чалавек, а вятранка - не больш за 150 у год.

На думку даследчыкаў, калі распаўсюд каронавіруса працягнецца сённяшнімі тэмпамі - па 25 тысяч новых выпадкаў заражэння ў дзень, - калектыўны імунітэт без вакцыны можа быць выпрацаваны не раней за 2021 год. І толькі ў ЗША гэта будзе каштаваць жыцця больш за 500 тысяч чалавек.

Калі пандэмія толькі пачыналася, шэраг краін адмовіліся ад жорсткіх абмежаванняў, каб сфармаваўся калектыўны імунітэт. Такім шляхам пайшлі першапачаткова, у прыватнасці, у Вялікабрытаніі. Было вырашана ізаляваць толькі людзей, якія трапілі ў групу рызыкі, аднак гэта аказалася неэфектыўным і ў другой палове сакавіка ў краіне ўвялі шырокія абмежавальныя меры.

СААЗ аб'явіла выбліск каронавіруса новага тыпу пандэміяй 11 сакавіка. Ахвярамі COVID-19 у свеце сталі больш 282 тысяч чалавек, колькасць інфіцыраваных складае больш за 4 101 тысячу, гэта афіцыйныя вынікі анлайн-маніторынгу ўніверсітэта Джонса Хопкінска на раніцу панядзелка.

Стужка навiн
0