На адмысловым інтэрнэт-сайце даступная інтэрактыўная панэль з сэрвісам караоке і падрадкоўнік на мовах народаў Расіі і краін свету (усяго больш за 100 моў). Удзельнікі акцыі "Дзень Перамогі" на розных мовах "могуць самастойна запісаць на сайце відэаролік з выкананнем песні, выкласці яго ў сетку і прыняць удзел у конкурсе. Лепшыя відэаролікі будуць паказаны па цэнтральных тэлеканалах.
"Вынікі акцыі "Дзень Перамогі" на розных мовах" пераўзышлі нашы самыя смелыя чаканні. Больш за 1,1 мільёна чалавек у розных краінах свету і ва ўсіх рэгіёнах Расіі прынялі ўдзел у ёй і выканалі песню на розных мовах. Больш за 50 тысяч удзельнікаў даслалі ролікі ўласнага выканання песні. Лепшыя мы публікуем на сайце. Самае галоўнае - наша акцыя яшчэ раз пацвердзіла адзінства і братэрства ўсіх народаў Расіі і былога Савецкага саюза, намаганнямі якіх 75 гадоў таму была здабытая Перамога", - цытуе прэс-служба ЕР словы замсекратара генсавета партыі Аляксандра Хінштэйна.
Усяго ў акцыі ўжо прынялі ўдзел 60 краін, яна будзе доўжыцца да 11 мая. На грузінскай мове знакамітую песню выканала спявачка Дзіяна Гурцкая. У Кузбасе песня "Дзень Перамогі" ўпершыню прагучала на мовах карэнных малалікіх народаў - шорцаў і тэлеутаў. Таксама кампазіцыя ўпершыню прагучала на армянскай мове.