МІНСК, 12 мая - Sputnik. У гэтым годзе плануецца завяршыць рэканструкцыю дома №17 на вуліцы Ракаўскай, там размесціцца музей гісторыі Мінска. Пра гэта распавяла сёння начальнік аддзела мастацтваў упраўлення культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Наталля Смольская.
Ператварэннем Ракаўскага прадмесця сур'ёзна заняліся ў 2017 годзе, калі там пачалі зносіць будынкі мясцовага хлебазавода. Зрабіць на іх месцы новы цэнтр прыцягнення турыстаў з крамамі, кафэ і рэстаранамі узялася "Мінская спадчына".
Размешчаныя ў гэтым квартале гістарычныя будынкі паступова рэканструююць. У гэтым годзе ўжо выкананыя працы па дамах № 24 і 26 на вуліцы Ракаўскай, у хуткім часе абновяць і дом № 17. У ім размесціцца музей гісторыі.
"Там будзе музейная экспазіцыя, якая прысвечана гораду Мінску савецкаму перыяду. Да Дня горада гэта будынак адкрыюць для наведвальнікаў", - распавяла журналістам у Нацыянальным прэс-цэнтры Смольская.
Ракаўскае прадмесце лічыцца гістарычным цэнтрам Мінска. Раней тут размяшчаліся ўніяцкая царква, кармеліцкі касцёл і Петрапаўлаўскі манастыр (захавалася толькі Петрапаўлаўская царква).