Мінздароўя адкарэкціравала правілы ЭКА і сурагатнага мацярынства

© PixabayПрацэдура ЭКА
Працэдура ЭКА - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ведамства ўпарадкавала паказанні і супрацьпаказанні да ўжывання дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій, а таксама некаторыя іншыя нюансы.

МІНСК, 13 мая - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўнесла карэктывы ў парадак прымянення дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій, адпаведную пастанову ведамства афіцыйна апублікавана ў сераду.

Пастанова Міністэрства аховы здароўя №124 "Аб пытаннях прымянення дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій" была падпісана яшчэ 24 снежня 2019 года, аднак апублікавалі яе толькі 13 мая.

Дакумент устанаўлівае пералік паказанняў да прымянення рэпрадуктыўных тэхналогій, а таксама супрацьпаказанні. Усталяваны і пералік паказанняў для правядзення рэдукцыі, а таксама спіс захворванняў, пры якіх дапускаецца выбар полу будучага дзіцяці.

Таксама дакументам зацверджаны інструкцыі, якія вызначаюць метады работы ў гэтай сферы.

У параўнанні з ранейшымі дакументамі, гэта пастанова парадкуе і ўдакладняе паказанні і супрацьпаказанні для ЭКА і сурагатнага мацярынства, а таксама іншых рэпрадуктыўных тэхналогій (штучная iнсемiнацыя або прымяненне донарскіх яйкаклетак).

Істотных змен дакумент у сферу не прыносіць, аднак разам з тым ліквідуе некаторыя "прабелы", якія былі ў нарматыўна-прававых актах раней. Азнаёміцца з поўнай версіяй пастановы можна на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Стужка навiн
0