Новы сцяг, герб і... досвед: 25 гадоў першаму прэзідэнцкаму рэферэндуму

© SputnikНовы сцяг, герб і... досвед: 25 гадоў першаму прэзідэнцкаму рэферэндуму
Новы сцяг, герб і... досвед: 25 гадоў першаму прэзідэнцкаму рэферэндуму - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэфэрэндум 1995 году заклаў новую практыку прыняцця рашэнняў у Беларусі: калі закон кажа "нельга", народ дазваляе перапісаць закон.

Рэферэндум, праведзены 14 мая 1995 года, быў ініцыяваны прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам і прайшоў насуперак дэпутацкім пратэстам.

На галасаванне былі вынесены чатыры пытанні:

  • аб наданні рускай мове статусу дзяржаўнай;
  • аб змене дзяржаўнай сімволікі;
  • аб падтрымцы дзеянняў прэзідэнта, накіраваных на эканамічную інтэграцыю з Расіяй;
  • аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю, якія дазвалялі б прэзідэнту распускаць Вярхоўны Савет у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Асноўнага закона.

Адказ на апошняе пытанне насіў рэкамендацыйны характар.

Беларускія выбаршчыкі падтрымалі прэзідэнта па ўсіх чатырох пытаннях. За прыняцце новага сцяга і герба прагаласавала 75,1%, за надзяленне прэзідэнта правам роспуску парламента ў выпадку грубага або сістэматычнага парушэння апошнім Канстытуцыі - 77,7%. Самую вялікую падтрымку атрымалі пытанні, якія тычыліся надання рускай мове статусу дзяржаўнай і інтэграцыі з Расіяй. "За" па гэтыя пункты прагаласавала 83,3%.

Рэфэрэндум 1995 года стаў першым у чарадзе наступных плебісцытаў, кожны з якіх выклікаў пратэст часткі грамадства, але нязменна сканчаўся безумоўнай перамогай прэзідэнта. Рэферэндум 1996 год змяніў структуру ўлады, у выніку чаго прэзідэнт атрымаў большыя паўнамоцтвы. Рэферэндум 2004 года дазволіў адной і той жа асобе займаць прэзідэнцкае крэсла неабмежаваную колькасць разоў.

Стужка навiн
0