Мінздароўя заявіла аб выхадзе на плато захворвання каронавірусам

© Sputnik / Виктор Толочко / Перайсці ў медыябанкЖыхарка Мінска ідзе па вуліцы ў ахоўнай масцы
Жыхарка Мінска ідзе па вуліцы ў ахоўнай масцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На думку міністэрства, пакаты рост інфікавання стаў магчымы з-за правядзення тэсціравання кантактных асоб тых, у каго раней было выяўлена інфікаванне COVID-19.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Беларусь выходзіць на плато інфікавання новым каронавірусам, пра гэта заявіла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.

Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса наблізілася да 27 тысяч - Sputnik Беларусь
Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса наблізілася да 27 тысяч

"У апошні час выходзім на так званае плато, калі мы выяўляем (станоўчых тэстаў на COVID-19) у сярэднім дзесьці каля 8,7-9,7% ад колькасці тэстаў, якія мы правялі", - сказала Богдан ў эфіры тэлеканала СТБ.

Паводле яе слоў, у краіне назіраецца спадзісты рост захворвання - гэта адбываецца дзякуючы шэрагу супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў, якія былі распрацаваны ў студзені-лютым яшчэ да прыходу новага тыпу каронавіруса ў краіну.

Намеснік міністра заявіла, што ў рэспубліцы на наяўнасць каронавируснай інфекцыі тэсціруюцца не толькі тыя, хто звярнуўся ў медустановы ці ж хворыя на пнеўманіі, але і кантактныя асобы тых пацыентаў, у якіх раней быў выяўлены COVID-19, што дае магчымасць максімальна выявіць інфіцыраваных сярод насельніцтва.

"І выяўленнем сярод кантактных асоб мы па-ранейшаму знаходзім каля 64%", - удакладніла яна.

Богдан адзначыла, што неабходна рыхтавацца да наступнага этапу - вакцынавання, гэта адбудзецца тады, калі ў свеце будзе створана вакцына ад COVID-19.

Зніжэнне захворвання чакаецца

У сваю чаргу намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская пацвердзіла агучаны раней прагноз па зніжэнні колькасці інфікаваных у краіне - 6 мая яна паведаміла, што захворванне каронавірусам будзе ўстойліва зніжацца ў Беларусі прыкладна праз месяц.

"Да канца месяца - у чэрвені ўжо дакладна - мы выйдзем на ўстойлівае зніжэнне колькасці новых выпадкаў", - сказала яна.

Пры гэтым яна адзначыла, што "вірус новы, і спрагназаваць сапраўды досыць складана". Таксама Глінская мяркуе, што летам ён будзе паводзіць сябе як звычайны рэспіраторны вірус, у сувязі з чым узровень захворвання будзе зніжацца.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на чацвер, у рэспубліцы было выяўлена 26 772 выпадкі інфікавання COVID-19, паправіліся і выпісаныя 8 168 чалавек, 151 пацыент з пацверджаным каронавірусам памёр.

Стужка навiн
0