МІНСК, 16 мая - Sputnik. Замаразкі чакаюцца ў ноч на нядзелю ў Беларусі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У ноч на 17 мая месцамі па рэспубліцы сіноптыкі прагназуюць замаразкі ад 0 ..- 2°С. У цэлым жа, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе +1 .. + 7°С. Акрамя таго, па поўначы пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Удзень у нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Па паўночным захадзе рэспублікі - дажджы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с, па паўночнай палове парывы да 14 м/с, у дзённыя гадзіны месцамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра + 11 .. + 17°С градусаў цяпла, па поўдні + 19°С.