Праверыць свае веды на РТ можна будзе анлайн ужо з 19 мая

© Pixabay / Studio32Праверыць свае веды на РТ можна будзе анлайн ужо з 19 мая
Праверыць свае веды на РТ можна будзе анлайн ужо з 19 мая - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Для праходжання рэпетыцыйнага тэсціравання ў анлайн-рэжыме спатрэбіцца зарэгістравацца ў асабістым кабінеце на сайце РІКВ.

МІНСК, 18 мая - Sputnik. Трэці этап рэпетыцыйнага тэставання (РТ) можна будзе прайсці анлайн ўжо з аўторка, адпаведны напамін апублікаваны Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў (РІКВ). 

Урок беларускай мовы
 - Sputnik Беларусь
Тэст: ці гатовы вы да ЦТ па беларускай мове?

З-за пандэміі каронавіруса трэці этап РТ спачатку пераносілі на пазнейшыя тэрміны, а затым і зусім вырашылі зрабіць у анлайн-рэжыме - упершыню за ўсе гады правядзення тэставання.

Прайсці РТ анлайн абітурыенты і ўсе жадаючыя змогуць ужо з 19 мая.

"Звяртаем вашу ўвагу, што папярэдняй рэгістрацыі для праходжання рэпетыцыйнага тэсціравання ў рэжыме on-line не патрабуецца. Вы можаце скарыстацца гэтай паслугай і прайсці тэсціраванну ў любы зручны для вас час, пачынаючы з 19 мая 2020 года", - нагадалі ў РІКВ.

Каб прайсці тэсціраванне, трэба будзе зарэгістравацца на сайце РІКВ. Затым можна выбраць прадметы, якія вы хочаце здаць на РТ, і аплаціць іх праз АРІП. Калі вы ўжо аплачвалі тэсціраванне, але з-за адмены "вочнага" этапу грошы вам былі вернутыя, вы можаце зноў скарыстацца гэтымі сумамі, адлюстрованымі ў асабістым кабінеце як "свабодныя".

"Паслуга па праходжанні трэцяга этапу рэпетыцыйнага тэсціравання ў on-line рэжыме (рэгістрацыя і праходжанне) будзе даступная на сайце РІКВ з 19 мая 2020 года і будзе прадастаўлена ў досыць працяглым часовым інтэрвале, які дазваляе задаволіць у ёй патрэбу ўсім жадаючым абітурыентам", - падкрэслілі ў інстытуце, аднак не ўдакладнілі, калі прадастаўленне гэтай паслугі прапануецца завяршыць.

Нагадаем, сёння ў Беларусі працягваецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) - вялікую частку дзеянняў таксама трэба здзяйсняць анлайн, аднак пропуск у пункт правядзення выпрабаванні прыйдзецца забіраць асабіста. Само ЦТ было перанесенае на больш позні тэрмін - пачнецца яно з 25 чэрвеня. Зрэшты, новы графік тэставання Мінадукацыі пакуль не апублікаваў, як і ў цэлым інфармацыю аб тым, як будуць перамяшчацца тэрміны ўступнай кампаніі ў гэтым годзе.

Стужка навiн
0