МІНСК, 20 мая - Sputnik. Сацыяльным работнікам у Беларусі будуць даплачваць за працу ў складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, выкліканай каронавірусам, адпаведны ўказ прэзідэнта №169 ад 18 мая гэтага года апублікаваны ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Надбаўкі прадугледжаны для работнікаў дзяржустаноў сацыяльнага абслугоўвання і аддзяленняў кругласутачнага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пры працы вахтавым метадам. Пры гэтым выпрацоўка павінна складаць не менш 169 гадзін у месяц.
Калі ў арганізацыях выяўлены выпадкі заражэння інфекцыяй, якая ўваходзіць у пералік Міністэрства аховы здароўя, сацработнікам даводзіцца абслугоўваць інфіцыраваных або мець зносіны з кантактамі першага ўзроўню - даплочваць будуць больш. Так, надбаўка для урачоў-спецыялістаў будзе дасягаць 1,5 тысяч рублёў, для медработнікаў з сярэдняй адукацыяй - 1,3 тысячы рублёў, для іншых работнікаў - 900 рублёў.
Калі ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання не было выяўлена выпадкаў захворвання, урачы-спецылісты дадаткова атрымаюць па 500 рублёў, медперсанал з сярэдняй адукацыяй - па 400 рублёў, астатнія - па 250 рублёў.
Пры гэтым сацработнікам, якія працуюць вахтавым метадам, павінны прадастаўляцца памяшканні для пражывання ў арганізацыях і павінна выплачвацца кампенсацыя, прадугледжаная заканадаўствам.
Указ прэзідэнта "Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі" ўступае ў сілу з 20 мая. Пры гэтым ён распаўсюджваецца на працоўныя адносіны, якія ўзніклі з 1 красавіка бягучага года.