Стала вядома, каму ў Беларусі будуць рабіць экспрэс-тэсты на каронавірус

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў фотабанкПрабіркі з крывёй для аналізу на антыцелы да каронавіруса COVID-19
Прабіркі з крывёй для аналізу на антыцелы да каронавіруса COVID-19 - Sputnik Беларусь
У рэспубліцы праводзіцца каля 11,5 тысячы тэстаў на каронавірус у суткі - на думку намесніка кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, гэтага дастаткова.

МІНСК, 20 мая - Sputnik. Экспрэс-тэсты на каронавірус будуць праводзіцца ў Беларусі для праверкі кантактаў першага ўзроўню, паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.

Галоўны ўрач 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, старшыня Беларускай асацыяцыі ўрачоў Дзмітрый Шаўцоў - Sputnik Беларусь
Радыё
Шаўцоў: антыцелы да COVID-19 працяглы імунітэт не створаць

Экспрэс-тэсты на каронавірус прыбылі ў рэспубліку ў першай дэкадзе мая. Пакуль гэтыя тэсты даступныя не для кожнага жадаючага - па словах, Багдан, яны будуць выкарыстоўвацца для праверкі кантактаў першага ўзроўню.

Кантактам будуць рабіць экспрэс-тэсты на 13-14 дзень самаізаляцыі. "Каб мы выразна разумелі, сустрэўся пацыент з гэтым захворваннем ці не сустрэўся", - патлумачыла намеснік міністра ў эфіры СТБ.

Богдан нагадала пра тое, што ў 85% інфіцыраваных каронавірус практычна не праяўляецца.

"Мы можам пра гэта не ведаць, таму што ў нас няма спецыфічных сімптомаў", - адзначыла яна.

Калі ж экспрэс-тэст пакажа, што ў пацыента быў каронавірус, тэрмін яго самаізаляцыі падоўжаць да 21 дня, пасля чаго яго "адпусцяць ў звычайнае жыццё".

Падрыхтоўка да вакцынацыі

Распавяла Богдан і пра тое, што ў сярэднім у суткі ў Беларусі робяць 11,5 тысячы тэстаў на каронавірус - паводле яе ацэнак, гэтага дастаткова.

Ці можна захварэць на каронавірус паўторна і ці небяспечна гэта - імунолаг - Sputnik Беларусь
Радыё
Ці можна захварэць на каронавірус паўторна і ці небяспечна гэта - імунолаг

"Нам сёння трэба рыхтавацца і да наступнага этапу - да этапу вакцынавання, калі ў свеце будзе створана вакцына. Мы павінны ведаць імунную праслойку, якая на сённяшні момант у нас ёсць", - выказалася яна.

Намеснік міністра канстатавала, што ўвесь свет сутыкнуўся з сітуацыяй, "што няма вывераных хадоў і няма адзіных рэцэптаў для кожнай краіны".

"І нам усё прыходзіцца правяраць на сабе. Бо кожны крок, кожнае наша новае змяненне ў клінічны пратакол - гэта ўжо адпрацаваная і прааналізаваная клінічная практыка", - падкрэсліла Богдан.

Намеснік міністра прывяла прыклад: пацыенты з каронавірусам у Беларусі нярэдка знаходзяцца дома, а на першую пару медыкі шпіталізавалі нават кантакты першага ўзроўню, а часам - і другога. Па словах Богдан, спецыялісты на ўласным вопыце пачалі разумець, што гэта "залішнія меры" і вырашылі падкарэктаваць падыход.

"Мы паглядзелі, мы зрабілі высновы, напісалі новую нарматыўную базу і пайшлі далей", - склала яна.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на аўторак, у Беларусі было выяўлена 31508 выпадкаў каронавіруса. Больш за 10,6 тысяч ужо паправіліся і выпісаныя. Зафіксавана 175 смяротных вынікаў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі