Мутацыі любога віруса - гэта натуральны працэс, такія мутацыі патрэбныя вірусу для пастаяннай адаптацыі да зменлівых умоваў, так суразмоўца Sputnik, доктар медыцынскіх навук, урач-імунолаг спецыяліст па асабліва небяспечных iнфекцыях Уладзіслаў Жамчугоў пракаментаваў звесткі пра розныя мутацыя COVID-19 у розных краінах.
"Вірус фактычна падладжваецца пад арганізм, яму трэба, каб новы яго гаспадар быў для яго больш камфортным... Людзі, як і вірус, таксама імкнуцца размножыцца і заняць новую тэрыторыю", - адзначыў Жэмчугоў.
Спецыяліст таксама растлумачыў, як адбываецца натуральны механізм мутацыі. Калі ў выніку мясцовых мутацый, якія выяўлены ў якой-небудзь краіне, "вірус знаходзіць новага гаспадара - жывёл у лесе, хатніх жывёл, нейкую экалагічную сістэму, ён там можа застацца і гэта будзе мясцовая ачаговая інфекцыя", сказаў імунолаг.
Па вопыце барацьбы з грыпам вядома, што яго мутацыйны працэс вымушае спецыялістаў кожны год ледзь-ледзь відазмяняць вакцыны, падладжваць іх пад бягучую форму віруса, прывёў прыклад спецыяліст.
"Вірус гепатыту С наогул настолькі зменлівы, што да гэтага часу вакцыны ў прынцыпе няма. Таму гэта ўсё няпроста, усякія могуць быць варыянты, трэба дачакацца канкрэтнай сітуацыі", - сказаў імунолаг.
Пакуль дакладна невядома, ці ствараецца ахоўны імунітэт у тых, хто перахварэў на каронавірус, супраць наступнага заражэння, дадаў суразмоўца. Для гэтага трэба яшчэ ад трох месяцаў да паўгода, каб праясніць сітуацыю з небяспекай паўторных захворванняў і набыццём папуляцыйнага імунітэту, рэзюмаваў імунолаг.