Папа Рымскі прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі

© Pixabay / mgil888 Ватыкан, архіўнае фота
Ватыкан, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ватыканскі дыпламат монсіньёр Антэ Ёзіч да новага прызначэння працаваў у Індыі, Расіі і іншых краінах.

МІНСК, 21 мая - Sputnik. Папа Рымскі Францыск прызначыў у Беларусь новага апостальскага нунцыя, ім стаў харвацкі іерарх, архібіскуп Антэ Ёзіч, паведаміла ў чацвер прэс-служба Святога прастола.

Папярэдні кіраўнік ватыканскай дыпмісіі ў Беларусі Габар Пінтэр з Мінска з'ехаў працаваць у Гандурас.

Новы апостальскі нунцый нарадзіўся ў 1967 годзе ў горадзе Триль, пасвечаны ў святары быў у 1992 годзе і праз тры гады пачаў рыхтавацца да дыпламатычнай кар'еры. Першае пасольства - у Індыі, потым з 2003 па 2009 год працаваў сакратаром у Нунцыятуры ў Маскве, пасля чаго быў накіраваны Ватыканам на дыпламатычную працу на Філіпіны, затым у Кот-Д'Івуар.

Новы нунцый валодае, акрамя роднай харвацкай мовы, яшчэ дзевяццю - італьянскай, англійскай, іспанскай, французскай, партугальскай, нямецкай, кітайскай, рускай і польскай.

Год таму монсіньёр Антэ Ёзіч сур'ёзна пацярпеў у жудаснай аўтамабільнай аварыі ў Харватыі. У тунэлі сутыкнуліся BMW пад кіраваннем 24-гадовага вадзіцеля, за рулём "Сітраен" быў Ёзіч. Ад удару машыны загарэліся і ўзарваліся.

Дыпадносіны Беларусі і Ватыкана былі ўсталяваныя ў 1992 годзе, тады ж была ўтворана нунцыятуры. Антэ Ёзіч будзе восьмым паслом Ватыкана ў Мінску.

Стужка навiн
0