МІНСК, 21 мая - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 33 371, паведамілі ў чацвер у Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.
Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, на сёння ў Беларусі праведзена 403 236 тэстаў на каронавірус - за суткі іх зрабілі больш за 15 тысяч.
Выяўлены ўжо 33 371 выпадак каронавіруса. За дзень колькасць інфіцыраваных вырасла на 945 чалавек.
Паправіліся і выпісаныя ўжо 12 057 пацыентаў. Памерлі 185 чалавек - у Міністэрстве аховы здароўя адзначаюць, што ў іх быў шэраг хранічных захворванняў.
Сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб тым, што з каронавірусам "месяц нам яшчэ давядзецца боўтацца". Пры гэтым ён адзначыў, што неўзабаве захворванне можа пачаць зніжацца ў Мінску, як раней гэта адбылося ў Віцебскім рэгіёне.