Скапіраваў і быў расстраляны: як рабілі карты Перамогі

© Photo : предоставлено организаторами выставкиРэдкія картаграфічныя матэрыялы і дакументы можна ўбачыць на выставе "#Дакладнасць. Свет ваенных тапографаў"
Рэдкія картаграфічныя матэрыялы і дакументы можна ўбачыць на выставе #Дакладнасць. Свет ваенных тапографаў - Sputnik Беларусь
Засакрэчаныя дакументы і ваенныя карты прадставілі на выставе ў Нацыянальным гістарычным музеі. Цяпер больш за 150 экспанатаў выставы можна ўбачыць анлайн.

МІНСК, 22 мая - Sputnik. Унікальны гістарычны выставачны праект "#Дакладнасць. Свет ваенных тапографаў" стаў даступны віртуальна, паведаміла прэс-сакратар Дзяржкаммаёмасці Алена Касцюкова.

Выставачны праект "#Дакладнасць. Свет ваенных тапографаў", які праходзіць у Нацыянальным гістарычным музеі, ужо паспеў заваяваць папулярнасць у аматараў гісторыі.

© Photo : предоставлено организаторами выставкиМногія экспанаты выставы да нядаўняга часу мелі грыф сакрэтнасці
Скапіраваў і быў расстраляны: як рабілі карты Перамогі - Sputnik Беларусь
Многія экспанаты выставы да нядаўняга часу мелі грыф сакрэтнасці

Зараз усё жадаючыя змогуць наведаць віртуальны аналаг выставы і ўбачыць рэдкія картаграфічныя матэрыялы і дакументы, а таксама геадэзічныя прыборы ваенных гадоў.

"Арыгіналы фотаздымкаў і карт, прадстаўленыя на выставе, да нядаўняга часу неслі грыф сакрэтнасці", - адзначылі ў прэс-службе.

Больш за 150 экспанатаў для выставы прадставілі Дзяржаўны картографа-геадэзічны фонд Дзяржкаммаёмасці, Нацыянальны гістарычны музей, Нацыянальны гістарычны архіў, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай Вайны, Дзяржаўны музей Узброеных сіл Беларусі і прыватныя калекцыянеры.

© Photo : предоставлено организаторами выставкиЭкспазіцыйны праект дае магчымасць паглядзець на гісторыю Вялікай Перамогі вачыма ваенных картографаў
Скапіраваў і быў расстраляны: як рабілі карты Перамогі - Sputnik Беларусь
Экспазіцыйны праект дае магчымасць паглядзець на гісторыю Вялікай Перамогі вачыма ваенных картографаў

Унёсак у Перамогу ваенных геадэзістаў і тапографаў

"На вайне ў кожнага свая зброя барацьбы з ворагам. Вайсковыя тапографы змагаліся лінейкай, алоўкам, нівелірам, кіпрэгелем - тымі прадметамі, якія прадстаўлены на экспазіцыі, прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі", - адзначыў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Павел Сапоцька.

Супрацоўнікі мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць-герой ствараюць віртуальны праект аб экспанатах музея - Sputnik Беларусь
Пра гісторыю прадметна: новы праект Музея абароны Брэсцкай крэпасці

Экспазіцыйны праект дае магчымасць паглядзець на гісторыю Вялікай Перамогі вачыма ваенных картографаў, тапографаў і геадэзістаў. Мензулы, нівелір, тэадаліт, нівелірныя рэйкі - гэтыя прыборы выкарыстоўваліся ваеннымі тапографамі для палявых вымярэнняў, якія выкарыстоўваліся ў распрацоўцы графічных баявых дакументаў і забяспечвалі імі войскі.

"Тапаграфічная карта - асноўны дакумент, які змяшчае дакладны, падрабязны і наглядны малюнак прасторавых аб'ектаў, якія адлюстроўваюцца ў пэўнай сістэме каардынатаў і маюць колькасныя і якасныя характарыстыкі. Гэта забяспечвае атрыманне дакладнай і зразумелай інфармацыі аб мясцовасці", - растлумачыў дырэктар ГП "Белгеадэзія" Сяргей Забагонскі.

© Photo : предоставлено организаторами выставкиВаенныя тапографы змагаліся лінейкай, алоўкам, нівелірам
Скапіраваў і быў расстраляны: як рабілі карты Перамогі - Sputnik Беларусь
Ваенныя тапографы змагаліся лінейкай, алоўкам, нівелірам

Ён адзначыў, што карты патрэбныя для рашэнняў вялікага круга задач, у тым ліку ў інтарэсах абароны і бяспекі краіны.

"У гады Вялікай Айчыннай вайны, калі тапаграфічныя карты з'яўляліся адным з найважнейшых дакументаў пры кіраванні войскамі, ваенныя геадэзісты і тапографы сумесна з грамадзянскімі спецыялістамі галоўнага ўпраўлення геадэзіі і картаграфіі зрабілі адвучальны ўнёсак у Перамогу", - падкрэсліў Сяргей Забагонскі.

Маршрут, які начарцілі немцы ў 1944 годзе

Першая тапаграфічная карта ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з'явілася ў 1949 годзе.

"Гэта была карта ад партызанскага атрада імя Громава, брыгады "Буравеснік" Мінскай вобласці, зробленая самастойна. Сёння ў нашым музеі больш за 500 асобнікаў тапаграфічных карт, з іх 350 сапраўдныя", - распавёў дырэктар музея Уладзімір Варапаеў.

© Photo : предоставлено организаторами выставкиМензулы, нівелір, тэадаліт, нівелірныя рэйкі - гэтыя прыборы выкарыстоўваліся ваеннымі тапографамі для палявых вымярэнняў
Скапіраваў і быў расстраляны: як рабілі карты Перамогі - Sputnik Беларусь
Мензулы, нівелір, тэадаліт, нівелірныя рэйкі - гэтыя прыборы выкарыстоўваліся ваеннымі тапографамі для палявых вымярэнняў

Частка экспанатаў з фондаў музея заняла годнае месца ў экспазіцыі. Адзін з іх - карта Клецкага і Нясвіжскага раёнаў, скапіраваная ў 1941 годзе падпольшчыкам Іванам Новікам, які быў расстраляны ў студзені 1942-га года.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў перадаў для экспазіцыі дзве арыгінальныя карты з сямейнага архіва.

Адна з іх - карта БССР з пробнага накладу Вялікага савецкага атласа свету, падпісаная ў друк у снежні 1939 года.
"На ёй пазначаныя адміністрацыйныя межы тады яшчэ 10 абласцей рэспублікі. На адваротным баку карты ёсць гістарычная пазнака пра тое, што ў 1942 годзе яна трапіла ў рукі ворагам. На другой нямецкай карце "Дарогі Варшава-Масква", выдадзенай у красавіку 1944 года, контур заходняй дзяржаўнай мяжы Савецкага Саюза можна ўбачыць толькі па канчатках чырвоных ліній аўтадарог. Да адной з найбуйнейшых ваенных аперацый "Баграціён" заставалася ўсяго пару месяцаў, ворага ўжо магутна ціснулі да зыходных рубяжоў, але ў рэйху па-ранейшаму не жадалі адмаўляцца ад сваіх планаў на перадзел свету", - распавялі ў камітэце.

Андрэй Гаеў лічыць, што асноўная ідэя экспазіцыі заключаецца ў тым, каб паказаць гераічны ўклад ваенных геадэзістаў, картографаў, тапографаў у справу агульнай Перамогі.

© Photo : предоставлено организаторами выставкиАсноўная ідэя экспазіцыі - паказаць гераічны ўнёсак ваенных геадэзістаў, картографаў, тапографаў у справу агульнай Перамогі
Скапіраваў і быў расстраляны: як рабілі карты Перамогі - Sputnik Беларусь
Асноўная ідэя экспазіцыі - паказаць гераічны ўнёсак ваенных геадэзістаў, картографаў, тапографаў у справу агульнай Перамогі

"Ёсць такі выраз: "Любая вайна немагчымая без карты і яна пачынаецца з карты". Я б сказаў, што і Перамога немагчымая без карты, таму што яе значэнне падчас баявых дзеянняў прыраўноўваецца да баявой зброі", - кажа старшыня Дзяржкаммаёмасці.

Карты, як баявая зброя

Унікальныя дакументы для экспазіцыі перадалі многія арганізацыі.

"Там прадстаўлены карты з IV тома Вялікага гістарычнага атласа Беларусі, у тым ліку і старонкі Генеральнай карты, па якой можна прасачыць геаграфію знішчэння некаторых населеных пунктаў, якія не былі адноўлены", - распавяла дырэктар РУП "Белкартаграфія" Іна Шлык.

© Photo : предоставлено организаторами выставкиУнікальныя дакументы для экспазіцыі перадалі многія арганізацыі
Скапіраваў і быў расстраляны: як рабілі карты Перамогі - Sputnik Беларусь
Унікальныя дакументы для экспазіцыі перадалі многія арганізацыі

На выставе таксама можна ўбачыць рэчы генерала арміі Аляксея Антонава з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея, раней неапублікаваныя матэрыялы з архіва навігацыйна-тапаграфічнага ўпраўлення Генеральнага штаба ВС, картаграфічныя матэрыялы з Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і дадзеных.

"Мы лічым іх паўнавартаснымі сімваламі барацьбы і ўрачыстасці свету", - сказаў аб экспанатах выставы Павел Сапоцька.

Арганізатары экспазіцыі адзначаюць, што за мінулыя дзесяцігоддзі пра падзеі ваеннага часу было напісана і знята шмат розных матэрыялаў, аднак пра ўклад ваенных геадэзістаў, тапографаў і картографаў вядома не так шмат.

© PhotoПра ўнёсак у Перамогу ваенных тапографаў вядома не так і шмат
Скапіраваў і быў расстраляны: як рабілі карты Перамогі - Sputnik Беларусь
Пра ўнёсак у Перамогу ваенных тапографаў вядома не так і шмат

Праект "#Дакладнасць. Свет ваенных тапографаў" зможа папоўніць гэты прабел, тым самым аддаўшы даніну памяці стваральнікам карт. Бо на фронце значэнне карты прыраўноўвалася да баявой зброі.

Каб наведаць экспазіцыю віртуальна, трэба перайсці па спасылцы, скарыстаўшыся QR-кодам, альбо зайшоўшы на сайты Дзяржкаммаёмасці і Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

У Нацыянальным гістарычным музеі выстава будзе пахадзіць да 4 ліпеня.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі