https://bel.sputnik.by/20200522/mikola-vyasnovy-svyata-1015345276.html
Сёння адзначаецца дзень Міколы Вясновага – заступніка бедных і земляробаў
Сёння адзначаецца дзень Міколы Вясновага – заступніка бедных і земляробаў
Sputnik Беларусь
Па народным календары сёння адзначаецца дзень вясновага Міколы, у гэты дзень трэба карміць бедных, даваць міласціню, каб пазбегнуць ліха на працягу года. 22.05.2020, Sputnik Беларусь
2020-05-22T11:57+0300
2020-05-22T11:57+0300
2023-02-23T14:02+0300
у беларусі
рэлігія
падзеі і даты
мастацтва
культура і мастацтва
гісторыя
спадчына
культура
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101405/41/1014054109_0:70:2980:1754_1920x0_80_0_0_9e3c643b91f49bf57fe0b408d6ff92a7.jpg
У беларускім фальклоры Мікола (свяціцель Мікалай) выступае як апякун земляроба, клапоціцца пра ўраджай, хоць часам можа быць і помслівым. Ён аглядае пасевы і папраўляе іх пасля зімы. Свята ў гонар Міколы адзначалі двойчы: вясновы або летні (цёплы) Мікалай, які святкаваўся толькі праваслаўнымі 22 мая, і зімовы — адзначаўся католікамі і праваслаўнымі 19 снежня.На Міколаў дзень накрывалі для сям'і стол, за які, па традыцыі, трэба было абавязкова сесці не менш, чым чатыры разы.З 22 мая распачыналі паўсюдны сеў яраваых, правяралі палеткі з азімымі. "А святым Міколам яр засяваюць", — казалі ў народзе.На Беларусі дзень Міколы веснавога лічыўся святам конюхаў. На Міколу выганялі коней на поле, на начны падножны корм: "Мікола вясновы коней накорміць, Мікола восеньскі на двор загоніць", — казалі ў народзе.Таксама ў гэты дзень пачыналі стрыгчы авечак. Хто спозніцца нават на дзень, можа застацца без воўны, таму што ў гэты час авечкі пачынаюць ліняць.У народзе існавала строгая забарона купацца да вясновага Міколы. Сярод маракоў існавала правіла падчас буры выносіць абраз Міколы на палубу і маліцца аб выратаванні.У паданнях усходніх славян сустракаюцца ўяўленні пра Міколу Дуплянскага, які жыве ў дупле ў лесе, апякуецца паляваннем і сябруе з Лесуном. Менавіта на Міколу жанчыны збіралі першыя лекавыя травы вясны, запарвалі іх і мыліся гэтым узварам, надаючы асаблівую ўвагу дзетародным органам, каб лёгка склаліся роды. Відаць, якраз гэтае светапогляднае ўяўленне і стала перадумовай узнікнення ў замовах матыву "Мікольскай травы".У гэты дзень пільна сачылі за крумкачамі. У народзе лічылі, што калі ў жыце схаваецца крумкач, ураджай будзе добры: "На вешняга Міколу і варона ў рунь схаваецца".Да вясенняга Міколы трэба было паспець пасадзіць бульбу, пасеяць проса, гарох і лён.Вадой, прыгатаванай на Мікольскіх зёлках, лячылі ад спуду і "падзіву", нагаворваючы яе словамі: "Ідзе Гасподзь, за ім айцец Мікола, за ім спуд, на сямі межах зелле рвалі, рабе Божай (імя) пудзіў выгаворвалі. Ліст апаў, спуд прапаў".У сістэме народнага хрысціянства Святы Мікалай успрымаўся не іначай, як Уладар свету. У беларускіх казках і паданнях менавіты ён сустракае душы людзей на тым свеце. Яшчэ да канца ХІХ стагоддзя ў рукі памерлым клалі невялікі кавалак паперы — "ліст да Святога Мікалая", дзе пералічвалі добрыя якасці нябожчыка і просьбы пра заступніцтва перад Богам.Імя святога захавалася і ў тапонімах. Так, на Уздзеншчыне ёсць вёска Міколка, дзе яшчэ на пачатку XX ст. шанаваўся асабліва распаўсюджаны культ святога Мікалая. Некалі тут была уніяцкая Мікалаеўская царква, каля якой рос магутны святы дуб, стаяў вялікі драўляны крыж, а за вёскай знаходзілася святая крыніца. Напярэдадні вясновага Міколы і ў само свята сюды з'язджалася мноства людзей, яны палілі ў лесе вогнішчы, танцавалі, спявалі песні, усе разам ішлі ў царкву, складалі там ахвяраванні. Завяршалася свята хрэсным ходам ад святой крыніцы, дзе святар асвячаў ваду, да храма. У царкве адбываўся малебен у гонар святога Мікалая.
https://bel.sputnik.by/20240522/Yak-snnya-dzen-22-maya-1041227762.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101405/41/1014054109_0:0:2980:1874_1920x0_80_0_0_b633095636a99a0e35430b7b40d945d8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, рэлігія, падзеі і даты, мастацтва, культура і мастацтва, гісторыя, спадчына, культура, беларусь
у беларусі, рэлігія, падзеі і даты, мастацтва, культура і мастацтва, гісторыя, спадчына, культура, беларусь
Сёння адзначаецца дзень Міколы Вясновага – заступніка бедных і земляробаў
11:57 22.05.2020 (абноўлена: 14:02 23.02.2023) Па народным календары сёння адзначаецца дзень вясновага Міколы, у гэты дзень трэба карміць бедных, даваць міласціню, каб пазбегнуць ліха на працягу года.
У беларускім фальклоры Мікола (свяціцель Мікалай) выступае як апякун земляроба, клапоціцца пра ўраджай, хоць часам можа быць і помслівым. Ён аглядае пасевы і папраўляе іх пасля зімы. Свята ў гонар Міколы адзначалі двойчы: вясновы або летні (цёплы) Мікалай, які святкаваўся толькі праваслаўнымі 22 мая, і зімовы — адзначаўся католікамі і праваслаўнымі 19 снежня.
На Міколаў дзень накрывалі для сям'і стол, за які, па традыцыі, трэба было абавязкова сесці не менш, чым чатыры разы.
З 22 мая распачыналі паўсюдны сеў яраваых, правяралі палеткі з азімымі. "А святым Міколам яр засяваюць", — казалі ў народзе.
"Як не накорміш у Міколін дзень галоднага, дык сам увесь год галодны будзеш", — казалі людзі ў гэты дзень.
На Беларусі дзень Міколы веснавога лічыўся святам конюхаў. На Міколу выганялі коней на поле, на начны падножны корм: "Мікола вясновы коней накорміць, Мікола восеньскі на двор загоніць", — казалі ў народзе.
"Вешні Мікола падножны корм коням нясе", — народная прымаўка.
Таксама ў гэты дзень пачыналі стрыгчы авечак. Хто спозніцца нават на дзень, можа застацца без воўны, таму што ў гэты час авечкі пачынаюць ліняць.
У народзе існавала строгая забарона купацца да вясновага Міколы. Сярод маракоў існавала правіла падчас буры выносіць абраз Міколы на палубу і маліцца аб выратаванні.
У паданнях усходніх славян сустракаюцца ўяўленні пра Міколу Дуплянскага, які жыве ў дупле ў лесе, апякуецца паляваннем і сябруе з Лесуном. Менавіта на Міколу жанчыны збіралі першыя лекавыя травы вясны, запарвалі іх і мыліся гэтым узварам, надаючы асаблівую ўвагу дзетародным органам, каб лёгка склаліся роды. Відаць, якраз гэтае светапогляднае ўяўленне і стала перадумовай узнікнення ў замовах матыву "Мікольскай травы".
У гэты дзень пільна сачылі за крумкачамі. У народзе лічылі, што калі ў жыце схаваецца крумкач, ураджай будзе добры: "На вешняга Міколу і варона ў рунь схаваецца".
Да вясенняга Міколы трэба было паспець пасадзіць бульбу, пасеяць проса, гарох і лён.
"Авёс Мікольскі — ні гаспадарскі, ні конскі", — казалі ў народзе.
Вадой, прыгатаванай на Мікольскіх зёлках, лячылі ад спуду і "падзіву", нагаворваючы яе словамі: "Ідзе Гасподзь, за ім айцец Мікола, за ім спуд, на сямі межах зелле рвалі, рабе Божай (імя) пудзіў выгаворвалі. Ліст апаў, спуд прапаў".
У сістэме народнага хрысціянства Святы Мікалай успрымаўся не іначай, як Уладар свету. У беларускіх казках і паданнях менавіты ён сустракае душы людзей на тым свеце. Яшчэ да канца ХІХ стагоддзя ў рукі памерлым клалі невялікі кавалак паперы — "ліст да Святога Мікалая", дзе пералічвалі добрыя якасці нябожчыка і просьбы пра заступніцтва перад Богам.
Імя святога захавалася і ў тапонімах. Так, на Уздзеншчыне ёсць вёска Міколка, дзе яшчэ на пачатку XX ст. шанаваўся асабліва распаўсюджаны культ святога Мікалая. Некалі тут была уніяцкая Мікалаеўская царква, каля якой рос магутны святы дуб, стаяў вялікі драўляны крыж, а за вёскай знаходзілася святая крыніца.
Напярэдадні вясновага Міколы і ў само свята сюды з'язджалася мноства людзей, яны палілі ў лесе вогнішчы, танцавалі, спявалі песні, усе разам ішлі ў царкву, складалі там ахвяраванні. Завяршалася свята хрэсным ходам ад святой крыніцы, дзе святар асвячаў ваду, да храма. У царкве адбываўся малебен у гонар святога Мікалая.