Будуць навальніцы: штармавое папярэджанне аб'явілі ў Беларусі на 26 мая

© PixabayБудуць навальніцы: штармавое папярэджанне аб'явілі ў Беларусі на 26 мая
Будуць навальніцы: штармавое папярэджанне аб'явілі ў Беларусі на 26 мая - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У найбліжэйшыя дні ў рэспубліцы захаваецца цёплае камфортнае надвор'е, у некаторых раёнах яно будзе суправаджацца майскімі навальніцамі.

МІНСК, 26 мая - Sputnik. Жоўты ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на аўторак з-за навальніц, пра гэта папярэдзілі ў Белгідраметцэнтры.

"Днём 26 мая ў асобных раёнах краіны чакаюцца навальніцы", - распавялі сіноптыкі.

У цэлым у аўторак надвор'е ў Беларусі вызначыць няўстойлівая паветраная маса. Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Чакаецца паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты вецер.

У начныя гадзіны слупок тэрмометра пакажа +4..+10°С, у сярэдзіне дня пацяплее да +16..+22°С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба расці, днём істотна не зменіцца.

У наступныя дні ў рэспубліцы таксама захаваецца цёплае камфортнае надвор'е. Пры гэтым месцамі магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Чакаецца, што больш істотна пацяплее ў выхадныя, а кліматычнае лета пачнецца практычна тады ж, калі і каляндарнае.

Стужка навiн
0