Тры месяцы таму ў Беларусі быў зафіксаваны першы выпадак каронавіруса: 27 лютага COVID-19 выявілі ў студэнта БНТУ з Ірана.
Хлопца і ўсе яго кантакты шпіталізавалі ў інфекцыйную бальніцу.
На прэс-канферэнцыі кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Уладзімір Каранік заявіў, што сістэма аховы здароўя гатова да сітуацыі з завозам каронавіруса: "Няма ніякай надзвычайшчыны, няма падставы для панікі. Трэба супакоіцца, сітуацыя кантралюемая".
Але з аптэк зніклі маскі і антысептыкі.
У пачатку сакавіка лабараторна пацверджаных выпадкаў COVID-19 станавілася больш, яны з'явіліся ў Мінску, Віцебску і Гродне. У сярэдзіне месяца суседнія краіны пачалі зачыняць межы і ўводзіць каранцін. Беларусь закрывацца не стала, у краіне толькі распачалі шэраг мер па прафілактыцы распаўсюджвання віруса. Рэкамендавалі ўсім грамадзянам выконваць дыстанцыю, мыць рукі і пазбягаць наведвання масавых месцаў.
Свае сродкі прафілактыкі прапаноўваў і прэзідэнт. Ад каронавіруса, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, дапамагаюць свежае паветра і станоўчыя эмоцыі, а яшчэ сауна, праца ў полі, гульня ў хакей і зносіны з хатнімі жывёламі.
Першы пацыент з каронавірусам памёр у Віцебску ў канцы сакавіка, гэта быў заслужаны артыст Беларусі Віктар Дашкевіч. Ён трапіў у бальніцу з пнеўманіяй, тыдзень праляжаў на ШВЛ. Віктару Дашкевічу было 75 гадоў.
У той жа дзень стала вядома пра выпадкі заражэннях каронавірусам сярод медработнікаў. Пытанне абароненасці медперсаналу, сярод іншых, стала адным з тых, якія абмяркоўваюцца больш за ўсё.
Падзеі сталі імкліва разгортвацца: беларусы сталі запасацца прадуктамі, турысты апынуліся ўдалечыні ад дома ў момант аб'явы каранціну і спрабавалі вярнуцца дадому.
27 сакавіка было зафіксавана 94 выпадкі каронавіруса.
Пандэмія згуртавала беларусаў. Паступова вырашалася пытанне з абаронай медыкаў: Міністэрства аховы здароўя адкрыла дабрачынны рахунак для збору сродкаў. Рэспіратары і халаты ў рэгіёны везлі валанцёры, спонсарскую дапамогу аказвалі прадпрымальнікі і прадпрыемствы.
У красавіку ў краіну прыехала місія СААЗ - эксперты пабывалі ў бальніцах, ацанілі становішча. На выніковай прэс-канферэнцыі кіраўнік місіі СААЗ Патрык О'Конар казаў, што Беларусь уваходзіць у новую фазу эпідэміі, неабходна прымаць дадатковыя меры. Асабліва ён настойваў на ўзмацненні мер па фізічным дыстанцыяванні. Але чэмпіянат па футболе ў краіне працягваўся.
Набліжалася Пасха. Ад наведванняў храмаў беларусаў прасілі ўстрымацца, але не ўсе прыслухаліся да рэкамендацый.
27 красавіка зафіксавана 11 289 выпадкаў каронавіруса.
9 мая ў Мінску адзначалі Дзень Перамогі, нягледзячы на рэкамендацыі СААЗ. Парад адбыўся, але трыбуны ў гэтым годзе былі малалюдны.
Наведвальнасць школ у сярэдзіне мая была на ўзроўні 40 адсоткаў. Дарэчы, у школах двойчы падаўжалі вакацыі, ВНУ пераводзілі на дыстанцыйнае навучанне, а інтэрнаты зачынялі на каранцін. Апошнія званкі, экзамены і ЦТ усё ж адбудуцца, а вось выпускныя - не. Затое выбарчая кампанія па выбарах у прэзідэнты стартавала.
Кожны дзень колькасць захварэлых павялічваецца прыкладна на 900 чалавек.
27 мая зарэгістравана 38 956 выпадкаў каронавіруса.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, паправіліся і выпісаныя 15 923 чалавекі, 214 сталі ахвярамі COVID-19.