МІНСК, 29 мая - Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паставіў подпіс пад указам, якім на службу ў войску прызываюцца афіцэры запасу, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Згодна з дакументам у бягучым годзе ў беларускія Узброеныя сілы заклічуць грамадзян краіны ва ўзросце да 27 гадоў з ліку "запаснікаў", якія не прайшлі тэрміновую службу, службу ў рэзерве i не маюць права на адтэрміноўку.
Усяго ў 2020-м, у адпаведнасці з указам, у войска адправяцца да ста такіх афіцэраў.
Прэзідэнт даручыў Мінабароны прызначэнне афіцэраў запасу на пасады, а ўрад павінен да першага лютага 2021 года прадставіць дадзеныя аб выніках прызыву "запаснікаў".