МІНСК, 29 мая - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі складае 40764, паведамілі сёння ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, на раніцу пятніцы ў Беларусі праведзена ўжо 512418 тэстаў на каронавірус.
Зарэгістравана 40764 выпадкі заражэння COVID-19. За суткі колькасць выяўленых пацыентаў павялічылася на 906.
Паправіліся і выпісаныя ўжо 17390 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Зарэгістравана 224 смяротных зыходу - як адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя, сярод пацыентаў "з шэрагам хранічных захворванняў".
Як паведамілі напярэдадні ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), Беларусь увайшла ў топ-5 краін Еўропы па прыросту колькасці інфіцыраваных за апошнія два тыдні.
Статыстыку па ўзроставых групах, у якіх часцей за ўсё фіксуецца коронавирус, а таксама па распаўсюдзе COVID-19 у рэгіёнах, Міністэрства аховы здароўя не прыводзіць. Ведамства ўжо больш за месяц не праводзіла брыфінгаў для журналістаў, на якіх можна было б даведацца больш падрабязную інфармацыю.
Чытайце таксама:
- Педыятр патлумачыў, чаму дзецям шкодна насіць маскі, нягледзячы на COVID-19
- Беларусь падоўжыла забарону на вываз медтавараў
- Апошнія званкі павінны былі прайсці сёння, але перашкодзіў каронавірус