Моцны вецер і дажджы: у Беларусі прадоўжылі штармавое папярэджанне

© Pixabay/CydoniaМоцны вецер і дажджы: у Беларусі прадоўжылі штармавое папярэджанне
Моцны вецер і дажджы: у Беларусі прадоўжылі штармавое папярэджанне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З пачатку бягучага тыдня ў рэспубліцы штодня аб'яўлялі штармпапярэджанне з-за навальніц, у бліжэйшыя дні асцярогі сіноптыкаў выклікае моцны вецер і дажджы.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на пятніцу і выхадныя, пра гэта паведамілі ў Белгідраметцэнтры.

Няўстойлівае цёплае надвор'е прыйшло ў краіну ў пачатку гэтага тыдня. Кожны дзень сіноптыкі аб'яўлялі штармавое папярэджанне з-за навальніц. У гэты раз прычынай для турботы стаў моцны вецер і дождж.

"29 мая ноччу па паўднёвым усходзе, днём у многіх раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 метраў у секунду. У начныя гадзіны па паўднёвым усходзе рэспублікі чакаюцца навальніцы, часам моцныя дажджы. 30-31 мая захаваецца ветранае дажджлівае надвор'е", - распавялі сіноптыкі.

У Мінску днём у пятніцу таксама будзе дзьмуць моцны паўночны і паўночна-заходні вецер, хуткасць яго парываў будзе дасягаць 15-18 метраў у секунду.

Надвор'е ў рэспубліцы 29 мая будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над поўначчу Украіны. Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўднёвым усходзе краіны дажджы, навальніцы, часам моцныя дажджы. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі будуць адзначацца навальніцы і моцныя дажджы.

У начны час тэмпература паветра складзе +7..+13°С, у сярэдзіне дня пацяплее да +13..+18°С, па паўднёвым усходзе Беларусі - да +19..+23°С.

У выхадныя захаваецца цёплае з ападкамі надвор'е. У суботу на большай частцы краіны пройдуць зацяжныя дажджы, у нядзелю - кароткачасовыя. Максімальная тэмпература паветра будзе дасягаць +23°С.

Стужка навiн
0