Якім будзе надвор'е ў Беларусі ў чэрвені? Доўгатэрміновы прагноз

© Pixabay / keialeinЛужына на дарозе ў полі, архіўнае фота
Лужына на дарозе ў полі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лета пачнецца з прахалоднага надвор'я, у некаторыя дні тэмпература будзе ніжэй за кліматычную норму, пасля чаго пачнецца пацяпленне, аднак спёкі чакаць не варта.

МІНСК, 1 чэр - Sputnik. Гарачага надвор'я не варта чакаць у першы летні месяц у Беларусі, пра гэта сведчаць дадзеныя сэрвісаў папярэдніх прагнозаў надвор'я.

Кветкі бэзу пад дажджом - Sputnik Беларусь
Май халодны – год хлебародны: што кажуць прыкметы пра надвор'е ўлетку

Так, паводле інфармацыі Gismeteo, у першыя дні чэрвеня ў сталіцы будзе +13 .. + 15°С, аднак ужо да першых летніх выхадных паветра прагрэецца да + 21°С.

Другая дэкада будзе цёплай, але хмарнай, у асобныя дні чакаюцца моцныя ападкі. У другой палове чэрвеня, па дадзеных сэрвісу, прагназуецца пахаладанне: у сярэднім у дзённыя гадзіны будзе +14 .. + 16°С, зрэдку паветра пасля абеду стане прагравацца да +18 .. + 19°С.

Паводле дадзеных іншага сэрвісу, у сярэднім у сталіцы Беларусі ў чэрвені тэмпература паветра будзе дасягаць +17 .. + 20°С, ясных дзён будзе няшмат, але і ападкі чакаюцца толькі ў асобныя дні, пераважаць будзе пераменная воблачнасць.

Шматгадовыя дадзеныя яшчэ шэрагу рэсурсаў сведчаць аб тым, што чэрвень у Беларусі пачнецца ў гэтым годзе з прахалоднага надвор'я, у некаторыя дні тэмпература будзе ніжэй за кліматычную норму, пасля чаго пачнецца пацяпленне, аднак гарачага надвор'я ў гэтым месяцы чакаць не варта. Разам з тым, доўгатэрміновыя прагнозы нярэдка аказваюцца памылковымі.

Нагадаем, раней акадэмік, доктар геаграфічных навук, кліматолаг Уладзімір Логінаў і вядучы прагнозу надвор'я Дзмітрый Рабаў распавялі, што лета-2020 у Беларусі чакаецца цяплейшым, чым звычайна: у большасці дзён будзе стаяць спякотнае надвор'е, чакаецца недабор ападкаў, якія пацягнуць за сабой засуху і павышаную пажаранебяспеку.

Стужка навiн
0