МІНСК, 2 чэр - Sputnik. У Расіі пачынаюцца клінічныя выпрабаванні вакцыны супраць COVID-19 з удзелам вайскоўцаў-добраахвотнікаў, паведамілі ў аўторак у Міністэрстве абароны Расіі.
"У Мінабароны Расіі завершаны адбор добраахвотнікаў для правядзення клінічных выпрабаванняў унікальнай айчыннай вакцыны ад новай каронавіруснай інфекцыі CoViD-19. Для праверкі бяспекі і эфектыўнасці вакцыны адабрана 50 вайскоўцаў, у тым ліку пяць жанчын", - гаворыцца ў паведамленні ведамства, якое цытуюць расійскія інфармагенцтвы.
У мінабароны падкрэслілі, што ўсе ўдзельнікі выпрабаванняў добраахвотна выказалі жаданне прыняць удзел у апрабацыі сучаснага прэпарата.
Выпрабаванні будуць праходзіць на базе 48 Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута Мінабароны РФ. Расійскія вайскоўцы з ЦНДІ прымалі ўдзел і ў распрацоўцы вакцыны. Раней тут даследаваліся вакцыны ад ліхаманкі Эбола і блізкаўсходняга рэспіраторнага сіндрому.
У расійскім Мінабароны расказалі, што 3 чэрвеня адбудзецца заезд першай групы вайскоўцаў-добраахвотнікаў. Яны павінны будуць прайсці паглыбленае медыцынскае абследаванне і падрыхтоўку да правядзення эксперыменту.
Мяркуецца, што спецыялісты завяршаюць даклінічныя даследаванні ўзору вакцыны ад COVID-19, клінічныя даследаванні плануецца завяршыць да канца ліпеня.
Раней у расійскім міністэрстве прамысловасці заяўлялі, што ў чэрвені пачнуцца клінічныя даследаванні дзвюх першых расійскіх вакцын ад COVID-19. Прадстаўнікі расійскага цэнтра "Вектар" у траўні казалі, што разлічваюць зарэгістраваць сваю вакцыну ад каронавіруса ўжо ў верасні.