МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Больш за 64 тысяч абітурыентаў зарэгістраваліся на цэнтралізаванае тэсціраванне сёлета, паведамілі Sputnik у прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Рэгістрацыя на ЦТ - асноўны этап уступнай кампаніі - завяршылася 1 чэрвеня.
Як распавялі Sputnik у прэс-службе Міністэрства адукацыі, для ўдзелу ў тэсціраванні сёлета зарэгістраваліся 64314 абітурыентаў.
У параўнанні з мінулым годам, колькасць карыстальнікаў на ЦТ знізілася больш, чым на 12 тысяч, або на 16%. Калі ж параўноўваць з 2018-м, то абітурыентаў амаль на 20 тысяч менш - або на 23,4%.
Самым папулярным прадметам застаецца руская мова - яго плануюць здаваць 52660 чалавек. На другім месцы ідзе матэматыка (амаль 35 тысяч), на трэцім - англійская (23,5 тысячы).
Цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе ў Беларусі 25 чэрвеня, першым выпрабаваннем, як і заўсёды, будзе беларуская мова. Завершыцца ЦТ 16 ліпеня сусветнай гісторыяй найноўшага часу.