МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Каронавірус зафіксаваны ў 3,6 тысяч дзяцей у Беларусі. Пра гэта паведаміла журналістам галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Таццяна Бурдзь.
"На сённяшні дзень у Беларусі зарэгістравана 3600 дзяцей са станоўчым тэстам на каронавірусную інфекцыю", - праінфармавала Бурдзь.
Паводле яе слоў, 95% дзяцей пераносяць інфекцыю практычна ў бессімптомнай форме. Аднак ёсць невялікая колькасць выпадкаў, пры якіх пацыенты знаходзяцца ў сярэднецяжкім стане.
"Як правіла, гэта дзеці са спадарожнай паталогіяй, з анкагематалагічнымі захворваннямі і, на жаль, з атлусценнем", - удакладніла прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя і дадала, што цяжкіх выпадкаў COVID-19 у дзяцей у рэспубліцы не назіралася.
Паводле дадзеных спецыяліста, больш за 60% у структуры дзіцячых хвароб складаюць паталогіі органаў дыхання. На другім месцы - захворванні органаў зроку, а на трэцім - апорна-рухальнай сістэмы (у прыватнасці, наступствы траўмаў).
Таццяна Бурдзь паведаміла таксама, што за час пандэміі ў Беларусі нарадзіліся 62 дзіцяці ў жанчын, заражаных каронавірусам падчас цяжарнасці, у тым ліку, дзве двойні. Спецыяліст падкрэсліла: усе нованароджаныя здаровыя.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі на 1 чэрвеня, у Беларусі зафіксавана 43 403 выпадкі COVID-19. Паправіліся і выпісаныя 18 776 пацыентаў, памерлі 240 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай, каронавіруснай інфекцыяй.