Відэа

Хто такі Галоўчанка: каго Лукашэнка абраў новым прэм'ерам

Падпісацца
Фармальна Раман Галоўчанка пакуль яшчэ з'яўляецца выконваючым абавязкі прэм'ер-міністра Беларусі. Яго кандыдатуру павінна зацвердзіць Палата прадстаўнікоў. За што Лукашэнка абраў яго на пасаду прэм'ер-міністра?

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў на пасаду прэм'ер-міністра Беларусі экс-кіраўніка Дзяржкамваенпрама Рамана Галоўчанку.

46-гадовы Галоўчанка скончыў МДІМА ў Маскве. З 1997 года працаваў у сакратарыяце Савета бяспекі, а пасля - у Генеральнай пракуратуры. У 2005 годзе стаў галоўным дарадцам упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта. На наступны год зноў вярнуўся ў Савет бяспекі.

Галоўчанка працаваў у замежных прадстаўніцтвах Беларусі, пачынаў дарадцам-пасланнікам пасольства ў Польшчы, а пасля заняўся блізкаўсходнім вектарам - прадстаўляў інтарэсы Беларусі ў ААЭ, Катары, Кувейце, Саудаўскай Аравіі.
Са жніўня 2018 года ён быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Прэзідэнт Беларусі пазітыўна адгукаўся пра поспехі Дзяржкамваенпрама пасля таго, як Галоўчанка ўстаў "каля руля", аднак патрабаваў нарасціць вынікі - удвая.

Каментуючы ўзровень заробкаў у галіне, Галоўчанка адзначаў, што рынкавая эканоміка не дазваляе проста "прызначыць" заробкт. Акрамя таго, частка сродкаў прадпрыемствы вымушаныя ўкладваць у сваё развіццё і інавацыі, а не проста аддаваць на павышэнне заробкаў.

Што новы прэм'ер казаў пра дасягненні Дзяржкамваенпрама і заробкі ў галіне, глядзіце на відэа Sputnik.

Стужка навiн
0