ЦВК адказаў нязгодным з выказваннямі Лукашэнкі пра жанчын

У ЦВК заўважылі, што прававых падстаў для вынясення Лукашэнку папярэджання, якога патрабуюць заяўнікі, няма.

МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) Беларусі адказала на шматлікія звароты ў сувязі з выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі, які вылучаецца ў кандыдаты ў прэзідэнты краіны, паведамляе Sputnik.

Збор подпісаў - Sputnik Беларусь
Захад заклікаў Мінск правесці свабодныя прэзідэнцкія выбары

Падчас наведвання МТЗ Лукашэнка заявіў, што "Канстытуцыя ў краіне не пад жанчыну", а "прэзідэнтам будзе мужык".
"У Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў паступілі шматлікія звароты аб нязгодзе з выказваннямі Лукашэнкі А.Г., які вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія, на думку аўтараў зваротаў, маюць дыскрымінацыйны характар у дачыненні да беларускіх жанчын і парушаюць артыкул 47 выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў паведамленні на сайце ЦВК.

У камісіі патлумачылі, што "артыкул 47 Выбарчага кодэкса, які ўстанаўлівае абмежаванні пры правядзенні перадвыбарчай агітацыі, не ўжываецца да асоб, якія высоўваюцца кандыдатамі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, паколькі ў ёй прадугледжаны патрабаванні да агітацыйнай дзейнасці кандыдатаў у прэзідэнты пасля іх рэгістрацыі".

"Паняцці заўчаснай агітацыі, на якую паказваюць заяўнікі, выбарчае заканадаўства не ўтрымлівае", - звярнулі ўвагу ў ЦВК.

У паведамленні ўказана, што ў сувязі з гэтым прававых падстаў для вынясення патрабаванага заяўнікамі папярэджання прэтэндэнту ў кандыдаты няма.

"Адзначаем, што пазіцыя аўтараў зваротаў адлюстроўвае іх асабістую думку", - заключылі ў ЦВК.

Нагадаем, цяпер тры прэтэндэнткі ў прэзідэнты - Наталля Кісель, Святлана Ціханоўская і Ганна Канапацкая. А ў 2015-м упершыню ў гісторыі была жанчына-кандыдат - Таццяна Караткевіч.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі