У Беларусі выяўлена амаль 46 тысяч выпадкаў каронавіруса - Мінздароўя

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкУрач у ахоўнай масцы
Урач у ахоўнай масцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Колькасць тых, хто паправіўся і выпісаны, па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на раніцу чацвярга, перавышае 21 тысячу.

МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Колькасць зарэгістраваных выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 45981, паведамілі сёння ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Прысяга навабранцаў у Віцебску - Sputnik Беларусь
Беларускія вайскоўцы ўпершыню прымуць прысягу без родных і блізкіх

Да раніцы чацвярга ў Беларусі праведзена больш за 585 тысяч тэстаў на каронавірус.

Зарэгістравана 45 981 выпадак COVID-19. За суткі колькасць інфіцыраваных вырасла на 865 чалавек.

Паправіліся і выпісаныя ўжо 21 162 пацыента. Іх за дзень больш на 991, гэта значыць у рэспубліцы другі дзень запар колькасць новых выпадкаў меншая за колькасць выпісаных.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 253 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Як заяўлялі ў Міністэрстве аховы здароўя, у Беларусі атрымалася пазбегнуць піка пандэміі каронавіруса і выйсці на плато. Раўнамерны прырост каля 900 чалавек заражаных у суткі назіраецца ўжо месяц.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0